Леў Мітрафанавіч Тамільчык
Леў Мітрафанавіч Тамільчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2023[1] (92 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[2] (1980) і член-карэспандэнт НАН Беларусі[2] (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Іванавіч Фёдараў |
Леў Мітрафанавіч Тамі́льчык[3] (1 красавіка 1931, Мінск — 19 лістапада 2023, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Л. М. Тамільчык ў Мінску. У 1954 годзе з адзнакай скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру БДУ, дзе займаўся пад кіраўніцтвам акадэміка Ф. І. Фёдарава. Неўзабаве ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Электрамагнітныя хвалі ў праводных магнітных анізатропных асяроддзях». У 1957 годзе Л. М. Тамільчык перайшоў у Інстытут фізікі Акадэміі навук БССР. У 1987—2004 гадах загадваў Лабараторыяй тэарэтычнай фізікі. З 2004 года галоўны навуковы супрацоўніка Лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў. У 1963—1970 гадах ён таксама займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Дуальная інварыянтнасць і магнітны зарад у электрадынаміцы». Адначасова Тамільчык чытае лекцыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы Л. М. Тамільчыка звязаныя з тэарэтычнымі пытаннямі электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, метадалагічнымі асновамі навукі. У сваіх першых працах ён даў апісанне распаўсюджвання электрамагнітных хваль у асяроддзях, якія валодаюць адвольнай анізатрапіяй дыэлектрычных, магнітных і паглынальных уласцівасцяў.
Вялікае значэнне маюць працы Л. М. Тамільчыка па тэме «магнітны манаполь». У прыватнасці, у 1963 одзе ён паказаў, што гіпотэза аб існаванні магнітнага зарада несумяшчальная з патрабаваннем інварыянтнай электрадынамікі адносна прасторавых адлюстраванняў. У далейшым атрымаў серыю цікавых вынікаў па бесперапыннай дуальнай сіметрыі ўраўненняў электрадынамікі, у 1971 годзе даў першы прыклад пабудовы суперсіметрычнай алгебры. Л. М. Тамільчык прапанаваў арыгінальны метад геаметрычнага апісання класічных і квантавых сістэм з патэнцыяламі, якія залежаць ад хуткасці, разгледзеў эфектыўную геаметрызацыю ўзаемадзеяння часціц на аснове выкарыстання прасторы адмоўнай крывізны.
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 2 манграфій.
Таксама Л. М. Тамільчык з’яўляўся членам шэрагу вучоных саветаў, уваходзіць у рэдакцыйныя саветы некалькіх навуковых часопісаў. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам абаронена 11 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vescì Nacyânalʹnaj akadèmìì navuk Belarusì. Seryâ fìzìka-tèhnìčnyh navuk — ISSN 1561-8358; 2524-244X; 0002-3566 Праверана 6 мая 2024.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 414. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. І. Тамі́льчык Леў Мітрафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Лев Митрофанович Томильчик (К 70-летию со дня рождения). // Известия НАН Беларуси: Серия физ.-матем. наук, № 1 (2001).
- Биобиблиография ученых Беларуси: Лев Митрофанович Томильчик. — Минск: Институт физики, Центральная научная библиотека им. Я. Коласа, 2006.
- Лев Митрофанович Томильчик (К 75-летию со дня рождения). // Известия НАН Беларуси: Серия физ.-матем. наук, № 2 (2006).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Мітрафанавіч Тамільчык: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Леў Мітрафанавіч Тамільчык на сайце кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ Архівавана 17 студзеня 2008.
- Леў Мітрафанавіч Тамільчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти Льва Митрофановича Томильчика // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Том 59. № 4 (2023) (руск.)
- Снежана Михайловская У истоков гениальности (руск.) // Беларуская думка — № 1, 2012. — С. 90—99.
- Льву Митрофановичу Томильчику — 80 (руск.) // Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2023 годзе
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Прафесары
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Фізікі-тэарэтыкі СССР