Лёгкая прамысловасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыповая вытворчая прылада лёгкай прамысловасці

Лёгкая прамысловасць — сукупнасць спецыялізаваных галін прамысловасці, якія вырабляюць галоўным чынам прадметы масавага спажывання з розных відаў сыравіны. Лёгкая прамысловасць займае адно з важных месцаў у вытворчасці валавага нацыянальнага прадукта і адыгрывае значную ролю ў эканоміцы краіны.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая прамысловасць ажыццяўляе як першасную апрацоўку сыравіны, так і выпуск гатовай прадукцыі. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці вырабляюць таксама прадукцыю вытворча-тэхнічнага і спецыяльнага прызначэння, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай, авіяцыйнай, аўтамабільнай, хімічнай, электратэхнічнай, харчовай і іншых галінах прамысловасці, у сельскай гаспадарцы, у сілавых ведамствах, на транспарце і ў ахове здароўя.

Адной з асаблівасцяў лёгкай прамысловасці з'яўляецца хуткая аддача ўкладзеных сродкаў. Тэхналагічныя асаблівасці галіны дазваляюць ажыццяўляць хуткую змену асартыменту прадукцыі пры мінімуме выдаткаў, што забяспечвае высокую мабільнасць вытворчасці.

Падгаліны[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая прамысловасць аб'ядноўвае некалькі падгалін:

  1. Тэкстыльная.
    1. Баваўняная.
    2. Шарсцяная.
    3. Шаўковая.
    4. Ільняная.
    5. Пянька-джутавая.
    6. Трыкатажная.
    7. Валюшна-лямцавая.
    8. Сеткавязальная.
  2. Швейная.
  3. Гарбарная.
  4. Футравая.
  5. Абутковая.

У свеце[правіць | правіць зыходнік]

Доля лёгкай прамысловасці ў ВНП пачала скарачацца і ў іншых постіндустрыяльных краінах (ЗША, Вялікабрытанія). Тлумачыцца гэта тым, што для павелічэння чыстага прыбытку, кіраўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці імкнецца перавесці вытворчасці ў краіны з таннай, сацыяльна неабароненай рабочай сілай (Індыя, Кітай, Бангладэш, Пакістан і г.д.). Часта да пераводу прадпрыемстваў у краіны ў стадыі развіцця іх падштурхоўвае і сама дзяржава, якая ўводзіць розныя абмежаванні на ўзровень забруджвання навакольнага асяроддзя, абавязковае медыцынскае страхаванне працаўнікоў, павялічвае падаткі на зямлю, якой карыстаюцца прадпрыемствы. У некаторых краінах (Італія, Грэцыя, Францыя) заняпад лёгкай прамысловасці часткова выкліканы пераходам на дарагую валюту (еўра), якая зрабіла тавары прадпрыемстваў дробнай прамысловасці неканкурэнтаздольнымі ў параўнанні з азіяцкімі краінамі і краінамі Усходняй Еўропы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]