Лі Лісань
Лі Лісань | |
---|---|
李立三 | |
Імя пры нараджэнні | Лі Лунчжы |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1899[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 чэрвеня 1967[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | КНР |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, прафсаюзны дзеяч |
Жонка | Elizaveta Pavlovna Kiškina[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лі Лісань (кіт. 李立三 , піньінь Lǐ Lìsān; 18 лістапада 1899, Лілін — 22 чэрвеня 1967, Пекін) — кітайскі рэвалюцыянер, палітык і прафсаюзны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая. У розны час быў выконваючым абавязкі генеральнага сакратара ЦК КПК, кіраўніком аддзела прапаганды ЦК КПК, намеснікам старшыні Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лі Лісань нарадзіўся ў правінцыі Хунань у сям’і памешчыкаў. У верасні 1919 года Лі выехаў на вучобу ў Францыю, адкуль быў высланы ў 1921 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вяртання ў Кітай у 1922 годзе ўступіў у новаствораную Камуністычную партыю Кітая, кіраваў партыйнымі арганізацыямі ў Шанхаі. У 1928 годзе быў абраны ў кіраўніцтва партыі, адкуль быў выведзены ў 1930 годзе. Пасля вываду са складу кіраўніцтва КПК выехаў у Маскву.
У 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС у Маскве. У 1941 годзе адпушчаны. Вярнуўся ў Кітай у 1946 годзе, аднак былы ўплыў у партыі яму аднавіць не ўдалося.
Падчас культурнай рэвалюцыі стаў аб’ектам труціў з боку хунвейбінаў, з-за чаго 22 чэрвеня 1967 года здзейсніў самагубства. Рэабілітаваны ў 1980 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Li Lisan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.lorientlejour.com/article/924595/deces-delisabeth-kichkine-la-grand-mere-russe-de-la-chine.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Patrick Lescot. Before Mao: The Untold Story of Li Lisan and the Creation of Communist China Trans. from the French by Steven Rendall. — N. Y.: Ecco. 2004. — ISBN 0-06-008464-2. (англ.)