Лінас Антанас Лінкявічус
Лінас Антанас Лінкявічус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Linas Antanas Linkevičius | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Česlovas Stankevičius[d] | ||||||
Пераемнік | Гядзімінас Кіркілас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Audrius Butkevičius[d] | ||||||
Пераемнік | Česlovas Stankevičius[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўдронюс Ажубаліс | ||||||
Пераемнік | Габрыэлюс Ландсбергіс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 студзеня 1961 (63 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лінас Антанас Лінкявічус (літ.: Linas Antanas Linkevičius; нар. 6 студзеня 1961, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат, міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1978—1983 гадах навучаўся ў Каўнаскім палітэхнічным інстытуце, які скончыў з дыпломам інжынера. З 1990 года — карэспандэнт газеты «Tiesa» і кансультант парламенцкай фракцыі Літоўскай дэмакратычнай партыі працы.
У 1991—1996 гадах — член Савета Дэмакратычнай партыі працы Літвы. У 1992—1996 гадах — дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі.
У 1992—1993 гадах — кіраўнік літоўскай парламенцкай дэлегацыі ў Паўночнаатлантычны Асамблеі, намеснік старшыні парламенцкай камісіі па замежных справах, старшыня Моладзевага саюза працы і аглядальнік газеты «Tiesa».
У 1993—1996 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах — Пасол, кіраўнік прадстаўніцтва Літвы ў НАТА і Заходне-Еўрапейскім саюзе.
У 2000—2004 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 2004—2005 гадах — Пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы. З 2005 года па 2011 год — Пастаянны прадстаўнік Літвы ў НАТА і Паўночнаатлантычным савеце.
З 2011 года — пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы, адначасова, з 13 верасня 2011 года па 13 верасня 2012 года — кансультант (на грамадскіх пачатках) прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса.
25 чэрвеня 2012 годзе Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі падпісала ўказ аб яго прызначэнні Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі з 24 ліпеня 2012 года. 7 снежня 2012 года вызвалены ад пасады пасла.
З 7 снежня 2012 года — міністр замежных спраў Літвы.
- Міністры замежных спраў Літвы
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
- Члены КПСС
- Выпускнікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Пашаны (Малдова)
- Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Асобы
- Паслы Літвы ў Беларусі