Літоўскае антысавецкае супраціўленне ў Беларусі
Літоўскае антысавецкае супраціўленне ў Беларусі 1944—1953 гадоў — узброеная барацьба прыхільнікаў аднаўлення незалежнасці Першай Літоўскай Рэспублікі («лясных братоў») у прыгранічных з Літоўскай ССР раёнах БССР.
Арганізацыя і структура
[правіць | правіць зыходнік]Рух дзейнічаў у раёнах кампактнага пражывання беларускіх літоўцаў[1]:
- Гродзенская вобласць: Сапоцкінскі і Радунскі раёны;
- Маладзечанская вобласць: Астравецкі, Свірскі, Пастаўскі, Ашмянскі[2] раёны;
- Полацкая вобласць: Відзаўскі раён.
Падпольнай барацьбой на беларускіх тэрыторыях кіраваў створаны Вярхоўным камітэтам вызвалення Літвы Вярхоўны ваенна-паўстанцкі штаб, уключаючы акругу № 6 на чале з палкоўнікам былой літоўскай арміі Віткусам (падпольная мянушка «Казімірайціс»). У акругу былі ўключаны таксама сумежныя раёны БССР, разам з Паўднёва-Усходняй Літвой[2].
Ад Саюза змагароў за вызваленне ў беларускіх рэгіёнах дзейнічалі падпольныя фарміраванні акругі «Дайнава» вобласці «Нямунас» і фарміраванні акругі «Вітаўтас» вобласці «Міндоўгас»[3].
Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася падпольшчыкамі альбо для хованкі, альбо для здзяйснення кароткачасовых налётаў[4] .
Вядомыя інцыдэнты
[правіць | правіць зыходнік]Усяго за перыяд 1944—1953 гадоў толькі органамі дзяржбяспекі БССР было арыштавана больш за 90 удзельнікаў літоўскага антысавецкага падполля. Сярод вядомых інцыдэнтаў з паўстанцамі[5]:
- Май 1948 года: раскрыта падпольная група «Меркіса», камандзірам аднаго з фарміраванняў акругі «Дайнава». Супрацоўнікі Дзяржбяспекі БССР арыштавалі 6 чалавек.
- 1 снежня 1949 года: апергрупа Радунскага райаддзела ўпраўлення МДБ у раёне літоўскай вёскі Балботы (Варэнскі раён), у лясным балоцістым масіве, выявіла бункер, у якім хаваліся два ўдзельнікі падпольнага літоўскага фарміравання «Гражаліуса». У ходзе перастрэлкі адзін паўстанец быў забіты, а другі ўзяты ў палон.
- 21 лютага 1950 года: у вёсцы Абалі Відзаўскага раёна аператыўна-вайсковая група трапіла ў засаду падпольнага фарміравання «Рокаса». У завязанай перастрэлцы загінулі тры байцы апергрупы і адзін паранены. Паўстанцам удалося схавацца на тэрыторыі Літоўскай ССР.
- 16 красавіка 1950 года: апергрупай на хутары Куэлі Свірскага раёна ў перастрэлцы быў забіты начальнік штаба 5-га раёна брыгады «Тыграс» Леанардас Басіс па мянушцы «Аўшрунас» (ён жа «Швітурыс» або «Павасарыс»).
- 8 мая 1950 года: у лясным масіве каля вёскі Зубрава Васілішкаўскага раёна савецкія сілавікі захапілі камандзіра ўзвода брыгады «Казімірайціс» (акруга «Дайнава») Стасіса Явайшыса («Гражоліуса») і трох яго падначаленых.
- 12 мая 1950 года: на Гродзеншчыне супрацоўнікамі дзяржбяспекі былі выяўленыя і пры спробе да ўцёкаў забітыя два ўдзельнікі падпольнай узброенай групы «Гражоўліса» — Тадас Баўбліс («Лакунас») і Марыя Явайшітэ («Эгле»).
- У ноч з 10 на 11 ліпеня 1950 года: на Пастаўшчыне арыштаваныя тры ўдзельнікі падпольнай літоўскай брыгады «Рокаса».
Стаўленне насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па словах доктара гістарычных навук Генадзя Кастырчанка, мясцовае беларускае насельніцтва ставілася да паўстанцаў з нянавісцю і дапамагала ўладам у іх абясшкоджванні[6].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Валаханович 1999, с. 20.
- ↑ а б Валаханович 1999, с. 22.
- ↑ Валаханович 1999, с. 23.
- ↑ Краско, Г. Г. Деятельность антисоветского вооруженного подполья как один из основных факторов дестабилизации обстановки на территории БССР в первые послевоенные годы // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. - 2016. - № 1. – C. 31-34.
- ↑ Валаханович 1999, с. 23—24.
- ↑ Костырченко Г. В. Перезапуск проекта советской государственности в Западной Белоруссии (1944—1953 гг.) // Становление советской государственности: выбор пути и его последствия: Материалы XIV международной научной конференции. Екатеринбург, 22-25 июня 2022 г. — М.: Политическая энциклопедия; Президентский центр Б. Н. Ельцина, 2022. — С. 78.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валаханович, И. А. Организационная структура литовского антисоветского подполья на территории Беларуси в 1944-1953 гг. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - Мінск : Універсітэцкае, 1999. - № 2. - С. 20-24.