Перайсці да зместу

Мазалаўскі сельсавет (Мсціслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазалаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мазалава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 927
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Ма́залаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мазалава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Клінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клін. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мазалава, сельсавет перайменаваны ў Мазалаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Татаршчынскага сельсавета[1]. 18 лістапада 1966 года ў склад Капачоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Глазаўшчына, Гутараўшчына і Клін), у склад Ходасаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Бязводзічы, Зялёная Дуброва, Пабеда, Суш, Туроўка і Шэйкі), у склад новаўтворанага Мушынскага сельсавета — вёска Пірагова[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Сялецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 976 чалавек[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,9 % — немцы, 0,8 % — грузіны[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 927 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.