Майсей Кіслінг
Майсей Кіслінг | |
---|---|
фр.: Moïse Kisling польск.: Mojżesz Kisling | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 красавіка 1953[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Парыжская школа[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мо́йшэ (Майсей, Моіз) Кі́слінг (фр.: Moïse Kisling; 22 студзеня 1891, Кракаў — 29 красавіка 1953, Санары-сюр-Мер, дэпартамент Вар) — французскі мастак Парыжскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў мастацкай школе ў Кракаве, у 1910 годзе пераехаў у Парыж, спачатку пасяліўся ў Бато-Лавуар на Манмартры, дзе хутка стаў часткай мастацкай супольнасці, затым перабраўся на Манпарнас, дзе жыў на працягу наступных 27 гадоў. У гэтым жа будынку жылі мастакі Жуль Паскін, а затым Амедэа Мадзільяні.
Кіслінг пасябраваў з многімі са сваіх сучаснікаў, у тым ліку Мадзільяні, які напісаў яго партрэт у 1916 годзе (калекцыя Музея сучаснага мастацтва) і Карла Эйнштэйна, які напісаў пра яго манаграфію.
З пачаткам Першай сусветнай вайны Кіслінг запісаўся ў Замежны легіён, быў цяжка паранены ў бітве на Соме (1916), пасля ранення яму было падаравана французскае грамадзянства.
У 1940 годзе, пасля акупацыі Францыі, пераехаў у Нью-Ёрк, у 1946 годзе вяртаецца назад. Кіслінг памёр 29 красавіка 1953 года ў камуне Санары-сюр-Мер. Імем мастака названа вуліца ў горадзе.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Moïse Kisling — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Вар
- Пахаваныя ў Францыі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі
- Мастакі XX стагоддзя
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)
- Вайскоўцы Замежнага легіёна (Францыя)
- Імігравалі ў Францыю з Польшчы