Мангалоідная раса
Вялікая мангалоідная раса — адна з чатырох вялікіх чалавечых рас. Прадстаўнікі мангалоіднай расы кампактна насяляюць Азію, поўнач і паўднёвы усход Еўропы, Амерыку. У наш час у выніку міграцый жывуць ва ўсіх частках свету. Складаюць не меней за 33 % усёй чалавечай папуляцыі[1].
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню найменне мангалоіднай расы ў навуковы зварот увёў Крыстоф Майнерс ў XVIII ст. ад назвы манголаў. У XIX ст. яно шырока распаўсюдзілася ў антрапалогіі.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што мангалоідная раса сфарміравалася ў выніку ізаляцыі пэўнай папуляцыі людзей сучаснага тыпу ў Паўночнай Азіі[2]. Вучоныя вызначаюць прысутнасць некаторых мангалоідных рысаў у у жаночай статуэткі, знойдзенай на верхнепалеалітычнай стаянцы каля сібірскай вёскі Бурэць[3].
Характэрныя рысы
[правіць | правіць зыходнік]- Скура цёмных адценняў, хаця зусім цёмныя адценні звычайна не сустракаюцца
- Валасы прамыя або хвалістыя
- Слабы рост валасоў на целе і твары
- Цёмная пігментацыя валасоў, якая павялічваецца у залежнасці ад населенай тэрыторыі з усходу на захад
- Міндалепадобныя цёмныя вочы, вельмі часта с эпікантусам
Унутраныя варыяцыі
[правіць | правіць зыходнік]Для мангалоідаў характэрна значная разнастайнасць, што тлумачыцца прыстасаванасцю да розных экалагічных умоў і змяшэннем з прадстаўнікамі іншых рас. Прынята вылучаць некалькі малых мангалоідных рас[4].
Далёкаўсходнія ціхаакіянскія мангалоіды
[правіць | правіць зыходнік]Далёкаўсходнія ціхаакіянскія мангалоіды — адна з буйнейшых груп мангалоідаў. Папуляцыя шырока прадстаўлена на тэрыторыі Кітая, Карэі, Японіі, Манголіі, часткова Цэнтральнай Азіі. Для іх характэрны сярэдні або высокі рост, асмуглая скура, высокі чэрап, вузкі пляскаты твар, прамы доўгі нос, вельмі цёмныя прамыя і цвёрдыя валасы, цёмныя вочы, каля 70 — 90 % дарослых маюць эпікантус.
Паўднёвыя ціхаакіянскія мангалоіды
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвыя ціхаакіянскія мангалоіды насяляюць пераважна краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і часткова Паўднёвай Азіі. Прадстаўнікі гэтай малой расы маюць кароткае цела, цемнаватую скуру, меней пляскаты нізкі твар, поўныя вусны, адносна шырокі нос, лоб часта мае выпуклую форму. У паўднёвых ціхаакіянскіх мангалоідаў часта сустракаюцца хвалістыя валасы, але эпікантус — толькі ў 20 — 50 % насельніцтва.
Паўночнаазіяцкая малая раса
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікамі паўночнаазіяцкай расы з’яўляюцца прадстаўнікі карэнных народаў Сібіры, часткова Цэнтральнай Азіі, Манголіі і Кітая. Для паўночнаазіяцкіх мангалоідаў асабліва характэрны чэрап з большым гарызантальным дыяметрам, чым высотным дыяметрам. Твар высокі і шырокі, вельмі пляскаты. Скура значна больш светлая, чым у далёкаўсходніх ціхаакіянскіх мангалоідаў. У прадстаўнікоў байкальскай марфалагічнай групы скура часцяком вельмі светлая. Валасы цёмныя і цёмна-русыя, у эвенкаў — нават мяккія. Часта сустракаецца эпікантус.
Арктычная малая раса
[правіць | правіць зыходнік]Класічныя прадстаўнікі арктычнай малой расы — гэта эскімосы, але яе рысы шырока распаўсюджаны ў іншых абарыгенаў Паўночнай Амерыкі да 60° паўночнай шыраты, Чукоткі і Камчаткі. Прадстаўнікі арктычнай расы смуглявыя, з прамымі і цвёрдымі валасамі. Корпус цела і рукі адносна кароткія, ногі доўгія, грудзі акруглыя. Твар пляскаты, але сківіцы могуць выступаць наперад, адлегласць паміж вугламі ніжняй сківіцы — вялікая.
Амерыканская (амерыканоідная) раса
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі амерыканскай расы — амерыканскія індзейцы. Яны адрозніваюцца сярэднім і нізкім ростам, высокай масіўнасцю цела, значнымі памерамі галавы і твару, умеранай пляскатасцю твару, вялікім носам, часам з выпуклай спінкай, рэдкім эпікантусам (часцей сустракаецца ў дзяцей). Доўгі час амерыканская раса вылучалася як самастойная вялікая раса. У 1870 г. Томас Гекслі ўнёс індзейцаў у пералік мангалоідаў[5], але канчатковая класіфікацыя амерыканскай расы пакуль застаецца спрэчнай. Лічыцца, што марфалогія амерыканоідаў мае архаічныя рысы старажытных мангалоідаў[6].
Айнская (курыльская) малая раса
[правіць | правіць зыходнік]У наш час распаўсюджана на Хакайда, хаця ў мінулым арэал рассялення яе прадстаўнікоў быў шырэйшым. Целасклад у айнскай расы масіўны з кароткімі шыяй і рукамі, але доўгімі нагамі. Скура смуглявая. Валасы цёмныя, цвердыя, хвалістыя. Твар нізкі і шырокі. Нос, рот і вушы вялікія, вусны поўныя. Валасяны покрыў на твары густы, рэкордны для сусветнай чалавечай папуляцыі. Эпікантус сустракаецца рэдка.
Паходжанне айнскай расы, як і саміх айнаў, з’яўляецца дыскусійнай праблемай у навуцы. Выказваюцца думкі, што айны паходзяць ад змяшэння мангалоідаў з аўстралоідамі і нават старажытнымі еўрапеоідамі. Некаторыя даследчыкі схільны прызнаваць малую айнскую расу асобнай вялікай расай.
Палінезійская малая раса
[правіць | правіць зыходнік]Палінезійская малая раса распаўсюджана ў Акіяніі. Яе прадстаўнікі спалучаюць высокі рост і атлетычны склад цела са значнымі адкладаннямі падскурнага тлушча. Скура смуглявая са светлым адценнем. Волосы цёмныя, хвалістыя або прмыя. Валасяны покрыў цела слабы, хаця на твары — сярэдні. Нос адносна шырокі. Вусны поўныя. Эпікантус сустракаецца рэдка. У навуцы няма аднадушных меркаванняў пра паходжанне паінезійскай расы. Выказваюцца думкі, што палінезійцы маюць некаторыя аўстралоідныя або нават еўрапеоідныя рысы.
-
Паўднёва-Усходняя Азія: Карэнныя жыхаркі Малайскага паўвострава
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ THE ORIGIN OF HUMAN «RACES» AND BLOOD GROUPS Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Хрисанфова Е. Н. Антропология: учебник / Е. Н. Хрисанфова, И. В. Перевозчиков. — 4-е изд. — М.: Изд-во Моск. ун-та: Наука, 2005. — С. 101
- ↑ Алексеев В. П., Историческая антропология: Учеб. пособие.— М.: Высш. школа, 1979. — С. 3
- ↑ Хрисанфова Е. Н. Антропология: учебник / Е. Н. Хрисанфова, И. В. Перевозчиков. — 4-е изд. — М.: Изд-во Моск. ун-та: Наука, 2005. — С. 280—281, 285
- ↑ Thomas Huxley, On the Geographical Distribution of the Chief Modifications of Mankind
- ↑ American Race