Манета ў роце рыбы
Манета ў рота рыбы — падзея евангельскага апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]Падзея запісана ў Евангеллі ад Матфея 17:24-27. Паводле Евангелля, калі Ісус і яго вучні прыбылі ў Капернаум, зборшчык падаткаў на храм прыйшоў да апостала Пятра і спытаў: «Настаўнік ваш ці не дасць дыдрахмы?» Падатак складаўся з двух драхмаў (дыдрахмы). У гэтым пытанні была спакуса на Божую сутнасць Ісуса. Калі, Ён адмовіцца плаціць падатак, Яго абвінавацяць у знявазе да Храма. А ў тым выпадку, калі Ён заплоціць абавязковы храмавы падатак, фарысеі перад народам будут казаць, што Ісус — звычайны чалавек, бо ад падатку вызваляліся святары і прарокі.
Пётр адказаў, што ён заплаціць за сябе і за Настаўніка. Калі Пётр прыйшоў у дом, дык Ісус спытаў у Пятра: «Як табе здаецца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых?»
На адказ Пятра, што з чужых, Ісус сказаў, што сваі тады вольныя ад падатку. Ісус працягнуў: «Але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр; вазьмі яго і дай за Мяне і за сябе.» Статыр — манета ў чатыры драхмы, — з'ўлялася падаткам за двух чалавек.
Хоць Біблія не называе рыбу, якую злавіў Пётр, але Тыляпіі часам называюць як рыбу Святога Пятра.