Марчэл Чалаку
Іон-Марчэл Чалаку (рум.: Marcel Ciolacu; нар. 28 лістапада 1967[2], Бузэў, Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Румыніі з 15 чэрвеня 2023 года. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі (СДП).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і кадравага вайскоўца, камандзіра ў адстаўцы Іона Чалаку, лётчыка, узнагароджанага Ганаровым знакам Ваенна-паветраных сіл. Юрыст па адукацыі, выпускнік Экалагічнага ўніверсітэта Бухарэста (1995). У 2012 годзе атрымаў ступень магістра ў галіне кіравання дзяржаўнымі фінансамі ў SNSPA ў Бухарэсце[3].
Стаў удзельнічаць у палітычнай дзейнасці ў межах Фронту нацыянальнага выратавання, да якога далучыўся ў 1990 годзе. Потым быў членам FDSN, якая ператварылася ў Партыю сацыял-дэмакратыі Румыніі, перайменаваную ў 2001 годзе ў Сацыял-дэмакратычную партыю Румыніі. Займаў розныя пасады ў структурах PSD і яе маладзёжнай арганізацыі, у 2010 годзе стаў старшынёй партыі ў Бузэў, а ў 2015 годзе ўзначаліў яе структуры ў акрузе[2]. Працаваў юрысконсультам. У 2005 годзе быў часовым прэфектам (прадстаўніком урада) у павеце Бузэў. У 2007—2008 гадах у якасці выканаўчага дырэктара кіраваў Urbis Serv S.R.L. З 2008 па 2012 год займаў пасаду віцэ-мэра Бузэў[2][3].
Упершыню абраны ў Палату дэпутатаў у 2012 годзе, ён паспяхова балатаваўся на пераабранне на выбарах 2016 года[3]. У чэрвені 2017 года ён быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра ва ўрадзе Міхая Тудосэ[4]. У студзені 2018 года ён падаў у адстаўку ў знак салідарнасці з сыходзячым прэм’ер-міністрам Міхаем Тудосэ[5], пакінуўшы пасаду ў тым жа месяцы.
У маі 2019 года ён стаў новым старшынёй ніжняй палаты румынскага парламента[6], якую ён узначальваў да снежня 2020 года. З канца 2019 года таксама выконваў абавязкі старшыні PSD. Абраны новым лідарам гэтай партыі ў жніўні 2020 года[7]. У тым жа годзе ўзначаленая ім PSD атрымала найбольшую колькасць месцаў у абедзвюх палатах парламента (аднак засталася ў апазіцыі). Яе лідар быў пераабраны ў Палату дэпутатаў[8]. У лістападзе 2021 года, пасля заключэння кааліцыйнага пагаднення PSD з PNL і UDMR, Марчэл Чалаку вярнуўся на пасаду старшыні Палаты дэпутатаў[9].
12 чэрвеня 2023 года Нікалае Чукэ з Нацыянал-ліберальнай партыі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра, выконваючы кааліцыйнае пагадненне, якое прадугледжвала яго замену прадстаўніком сацыял-дэмакратаў падчас бягучага парламенцкага тэрміну[10]. Новым старшынёй урада быў прызначаны Марчэл Чалаку[11], які сышоў з пасады спікера ніжняй палаты парламента. 15 чэрвеня новы ўрад (сфарміраваны выключна PSD і PNL) быў зацверджаны парламентам. Кабінет міністраў лідара сацыял-дэмакратаў пачаў працаваць у той жа дзень пасля таго, як прэзідэнт Клаўс Яханіс падпісаў указ аб яго прызначэнні і прывёў да прысягі членаў урада[12][13].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына. Валодае англійскай і французскай мовамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://romania.europalibera.org/a/marcel-ciolacu-supravietuitorul-mentorilor-sai-de-la-ion-vasile-si-victor-ponta-la-liviu-dragnea/30293212.html
- ↑ а б в Ion-Marcel Ciolacu, propus vicepremier fără portofoliu (fișă biografică) (рум.)(недаступная спасылка). agerpres.ro (28 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 2 студзеня 2018.
- ↑ а б в Ion-Marcel Ciolacu (рум.)(недаступная спасылка). cdep.ro. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 2 студзеня 2018.
- ↑ Ministers of Mihai Tudose Cabinet take oath of office (англ.). agerpres.ro (29 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 2 студзеня 2018.
- ↑ Vicepremierul Marcel Ciolacu a demisionat şi el: Mă voi întoarce cu fruntea sus în Parlament (рум.). digi24.ro (16 студзеня 2018). Праверана 29 студзеня 2018.
- ↑ Deputatul PSD Marcel Ciolacu a fost ales președinte al Camerei Deputaților cu 172 de voturi. Turcan a obținut abia 100 de voturi (рум.). g4media.ro (29 мая 2019). Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Marcel Ciolacu elected PSD chairman (англ.). romaniajournal.ro (23 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Rezultate finale alegeri parlamentare 2020. Cine sunt senatorii și deputații din fiecare județ (рум.). digi24.ro (10 снежня 2020). Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Marcel Ciolacu este noul preşedinte al Camerei Deputaţilor: 217 voturi „pentru” (рум.). mediafax.ro. Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Romanian Prime Minister Transfer Moves Forward Following Settlement Of Teacher Strike (рум.). rferl.org (12 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ Romanian president taps new premier to form government in agreed power swap (англ.). reuters.com (13 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ Miniștrii noului Guvern Ciolacu au depus jurământul. Iohannis: Cel mai important este să vă străduiți să rezolvați problemele României (рум.). digi24.ro (15 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ Decret semnat de Președintele României, Klaus Iohannis, pentru numirea Guvernului României (рум.). presidency.ro (15 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.