Масквіч-2140
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4250 мм |
Шырыня: | 1550 мм |
Вышыня: | 1480 мм |
Колавая база: | 2400 мм |
Маса: | 1035 кг (1080 кг — у камлектацыі «Супер Люкс») |
Папярэднік |
Масквіч-2140 SL
|
Сегмент: | В |
Аб'ём бака: | 46 л |
Дызайнер: | Ігар Зайцаў |
Масквіч-2140 — савецкі аўтамабіль малога класа, які вырабляўся ў Маскве на заводзе АЗЛК з 1976 па 1988 год. Уяўляў з сябе глыбока мадэрнізаваны варыянт мадэлі Масквіч-412.
Масквіч-2138 — варыянт гэтага жа аўтамабіля з рухавіком мадэлі «Масквіч-408», які вырабляўся да 1981 года. М-2140 захаваў у сабе канструкцыю Масквіча-412, аднак ён атрымаў больш сучасны і лепш аздоблены салон (асабліва ў версіі SL), палепшанае знешнее афармленне, больш сучасную і эффектыўную сістэму тармазоў з дыскавымі механізмамі спераду. Аднак акрамя касметычных змен аўтамабіль захоўваў кузаў свайго папярэдніка, а ў след за гэтым — шматлікія недахопы М-412.
Аўтамабіль не займаў першых месцаў у рэйтынгу пераваг пакупнікоў на ўнутранным рынку, а на вонкавы пастаўляўся ў даволі абмежаванай колькасці. Менавіта з перыядам выпуска М-2140 звязаны пачатак «цёмных часоў» у гісторыі маскоўскага аўтазавода. Тым не меней, мадэль усё яшчэ прадавалася і была даволі знакаміта за межамі СССР, у тым ліку і ў Еўропе, асабліва ў краінах, што традыцыйна набывае шмат савецкіх аўтамабіляў, гэта — Фінляндыя і Грэцыя, або Скандынавія. «Адвёрткавая» зборка М-2140 з савецкіх машынакамплектаў ажыццяўлялася ў горадзе Ловеч (НРБ) у 1976—1986 гг. у аб’ёме да 20 тыс. адзінак у год. Шырока выкарыстоўвался дзяржаўнымі службамі, як у СССР, так і за яго межамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]К сярэдзіне 1970-х гадоў АЗЛК апынуўся ў цяжкім стане. Базавая мадэль — Масквіч-412 — хутка састарэла. Спробы распрацоўкі прынцыпова новага аўтамабіля, прамежкавага па класе паміж «Масквічом» і «Волгай», з-за недахопу фінансавання і цэлага шэрагу іншых праблем не паспрыялі поспеху. Экспарт «Масквічоў» хутка скарачаўся. «Масквічы» адрозніваліся яшчэ цалкам сучасным рухавіком і, збольшага, шасі, але мелі састарэлы кузаў і архаічнае абсталяванне салону. Выправіць гэтыя недахопы і «падцягнуць» прадукцыю АЗЛК да ўзроўня ВАЗаў, а таксама некалькі ажывіць экспарт павінна была маштабная мадэрнізацыя базавай мадэлі.
Праца над М-2140 была пачата ў 1975 годзе. з самага пачаку вялася мадэрнізацыя кузава для абодвух сямействаў — «Масквіч-1500» і «Масквіч-1360», якія з’яўляліся лагічным працягам добра вядомых маделяў М−412 і М−408, якія даўно вырабляліся. Агрэгаты і вузлы базавых машын, за выключэннем рухавіка і зчаплення, прадугледжваліся аднолькавымі.
Першыя серыйныя М-2140 пачалі сыходзіць з канвеера ў 1976 годзе. Цікава, што пераход ад модэлі «Масквіч-412» да «Масквіч-2140» быў паступовым — некаторыя машыны самага ранняга выпуску захавалі частку кузаўных панэляў і дэталі інтэрьеру ад старой мадэлі. Пазней, ужо пасля пачатку выпуску пачалася распрацоўка мадыфікацыі «Супер Люкс» (SL), у першую чаргу нацэленай на экспартныя рынкі.
Тэхнічныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]- Рухавік: УЗАМ-412М карбюратарны, радны, 4-х цылідровы з вадкасным атужэннем і працоўным аб’ёмам 1478 см³. Максімальная магутнасць 75 к.с. пры 5800 аб/хвіл.;
- Карюратар: К-126Н ці ДААЗ-2140;
- Каробка хуткасцей: чатырохступеністая;
- Памеры: даўжыня — 4250 мм, шырыня — 1550 мм, вышыня — 1480 мм, клірэнс — 173 мм, колавая база — 2400 мм;
- Вага: 1035 кг (1080 кг — у камлектацыі «Супер Люкс»).
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненні ад М-412, мадэль 2140 атрымала мадэрнізаваны кузаў з больш сучасным афармленнем пярэдней і задняй частак і новай светлатэхнікай, якая адправядала патрабаванням бяспекі сярэдзіны сямідзясатых гадоў. Акрамя таго, «Масквіч-2140» быў абсталяваны адпавядаючымі міжнародным стандартам пярэднімі дыскавымі тармазамі, клямары якіх мелі па дзве пары рабочых ціліндраў, двухконтурнай сістэмай магістраляў з аварыйнай кантрольнай лямпай уцечкі тармазной вадкасці, і вакуумным умацняльнікам. З’явіўся новы салон з траўмабяспечнымі панэллю і стырном і сучаснай сістэмай органаў кіравання, а таксама сядзеннямі з падгалоўнікамі. Прадугледжвалася аздабленне інтэр’еру перфараваным скурамітам або варсістай тканінай разнастайных колераў і іхных камбінацый (чорны, цёмна-шэры з чорным, бардовы з малінавым, цемна-зялёны з малахітавым, і гэтак далей).
Сістэма светлавой сігналізацыі папоўнілася аварыйнай сігналізацыяй (характэрна, што сістэма аварыйнай сігналізацыі з’явілася на «Масквічы» раней, чым на «Жыгулях»); стоп-сігналы і ўказальнікі паваротаў днём гарэлі больш ярчка, ноччу ж для прадухілення асляплення кіроўцаў машын, якія рухаюцца ззаду — слабей, пераход на «начны» рэжым адбываўся аўтаматычна пры ўключэнні вонкавага асвятлення.
у 1976 годзе аналагічную мадэрнізацыю прайшлі ўніверсалы і фургоны, якія атрымалі пярэднее апярэнне, абсталяванне салону і тармазную сістэму па тыпу «Масквіча-2140».
Мадэрнізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з деючай галіновай нармаллю, рэстайлінгавы седан «Масквіч» з рухавіком УЗАМ-412 атрымаў індэкс «Масквіч-2140», мадыфікацыя з рухавіком М-408 пазначалася як «Масквіч-2138».
Пазначэнне іншых версій таксама прывялі ў адпаведнасць з Нармаллю: з рухавіком М-408 — «Масквіч-2136» (універсал) і «Масквіч-2733» (фургон), раней — мадэлі 426 і 433; з рухавіком УЗАМ-412 — «Масквіч-2137» (універсал) і «Масквіч-2734» (фургон), раней — дадэлі 427 і 434. З кастрычніка 1978 года выраблялася «вясковая» версія-мадыфікацыя М-21406, абсталёўвалася дэфарсаваным рухавіком УЗАМ-412Д (68 к.с.), які працаваў на нізкаактанавым бензіне А-76, а таксама пярэднімі барабаннымі тармазамі (якія дазвалялі выкарыстоўваць тармазную вадкасць БСК, не такую дэфіцытную ў вёсках, як «Нева»), узмацнёнымі рэсорамі і спружынамі, задняй буксірнай правушынай, шынамі з універсальным малюнкам пратэктара, абаронай картэра рухавіка. Пазней аўтамабіль мог камплектавацца і дыскавымі пяреднімі тармазнымі механізмамі. Знешне такія машыны адрозніваліся адсутнасцю дэкаратыўных каўпакоў на колах.
З лістапада 1979 года быў асвоены выпуск мадыфікацыі М-21403 з рухавіком УЗАМ-412Д і ручнымі органамі кіравання, якія прызначаліся для інвалідаў з абмежаванай рухомасццю ног. Ручныя рычагі тормазу і счаплення знаходзіліся па абодвуз баках ад рулявога кола. Гэта прымушала выпускаць стырно з рук пры адначасовым іх націсканні. «Запарожац» гэтага недахопа не меў, бо гэтыя рычагі націсківаліся адной рукой. Цікава, што органы сацзабеспячэння кампенсавалі інваліду-ветэрану кошт толькі базавай інваліднай мадэлі «Запарожац», а розніцу ў кошце з «Масквічом» (прыкладна 4 тыс. руб. у сярэдзіне васьмідзясятых) трэба было аплачваць за свой кошт.
З лістапада 1980 года пачаўся выпуск мадыфікацыі М-2140-117 («Супер Люкс») ці Масквіч-1500 SL. Аўтамабіль атрымаў новую — так званую «нізкую» — прыборную панэль і іншае аздабленне салона, вытворчасці югаслаўскай фірмы «Сатурнус» (Saturnus), а таксама — новыя заднія ліхтары, больш шырокія пластыкавыя бамперы з хромаванымі накладкамі і молдынгі югаслаўскай вытворчасці.
Асобныя партыі аўтамабіляў дадзенай мадыфікацыі ўпершыню ў савецкай практыцы афарбоўвалі «металікам». Менавіта Масквіч-1500SL у 1980-х стаў асноўнай экспартнай прадукцыяй АЗЛК, калі не лічыць зборачныя камплекты М-2140 для НРБ, але асаблівага распаўсюджвання за межамі рынкаў краін СЭУ не атрымаў.
25 жніўня 1980 года з канвеера зышоў трохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч» — гэта была машына мадэлі «2140», а 17 верасня 1986 года з канвеера зышоў чатырохмільённы аўтамабіль маркі «Масквіч», гэтым аўтамабілем быў Масквіч-1500 SL.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства 1500
[правіць | правіць зыходнік]- Масквіч-2140 — базавы седан сямейства «1500». Вырабляўся ў 1976—1988 гг.;
- Масквіч-2140Д — мадыфікацыя з дэфарсіраваным рухавіком УЗАМ-412Д пад бензін А-76. Асабліва дэфіцытная мадыфікацыя з-за адноснай таннасці і большай распаўсюджанасці 76-га бензіну (асабліва ў сельскай мясцовасці);
- Масквіч-214006(214007) — экспартная мадыфікацыя;
- Масквіч-2140-117(ці Масквіч-2140SL) — версія «Супер Люкс». Выраблялася ў 1981—1987 гг.;
- Масквіч-214006(7)-117 — версія «Супер Люкс», экспартная мадыфікацыя;
- Масквіч-2140-121 — мадыфікацыя таксі, з дэфарсіраваным рухавіком пад бензін А-76, таксаметрам і аздобай з скуразамяняльніка. Выраблялася ў 1982—1987 гг.;
- Масквіч-21403 — мадыфікацыя з ручным кіраваннем для інвалідаў. Выраблялася ў 1980—1987 гг.
- Масквіч-21406 — мадыфікацыя для сельскай мясцовасці з дэфарсіраваным рухавіком, барабаннымі тармазамі ўсіх колаў, узмацнёнай рэсорнай падвескай і буксіровачнымі правушынамі. Выраблялася ў 1979—1987 гг.;
- Масквіч-21401 — мадыфікацыя для медыцынскай дапамогі;
- Масквіч-21402 — экспартная мадыфікацыя з правым рулём. Мадыфікацыя М-214026 прызначалася для памяркоўнага, а М-214027 для трапічнага клімату;
- Масквіч-2315 — камерцыйная мадыфікацыя з кузавам пікап, якая збіралася дробнымі партымі ў 1984—1988 гг. на базе бракаваных кузавоў седан і універсал;
- Масквіч-2137 — базавы універсал сямейства «1500». Вырабляўся ў 1976—1985 гг.;
- Масквіч-2734 — камерцыйны фургон. Вырабляўся ў 1976—1983 гг.
- Moskvitch 1600 Rallye — ралійная мадыфікацыя. Асноўныя адрозненні ад базавай мадэлі — фарсіраваны рухавік 412-2В (412Г) з двухвалавай васьмі васьміклапаннай ГБЦ, аб’ёмам 1.6 літра, моцнасцю 130 к.с.
- AZLK 1600 SL RALLYE — ралійная мадыфікацыя. Асноўныя адрозненні ад базавай мадэлі — фарсіраваны рухавік аб’ёмам 1.6 літра, моцнасцю 145 к.с.(выкарыстоўваліся падвоеныя карбюратары Weber 45DCOE) КПХ КП-9, 2 амартызатара на кожнае кола, пярэднія дыскавыя тормазы з чатырохпоршневымі супартамі, пярэднія і заднія стабілізатары папярочнай устойлівасці, на заднім мосце аўтамабіля быў усталяваны паралелоаграм Уата.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калектыў аўтараў НДІАТ. пад рэд. Лапшына, В. І. g // Кароткі Аўтамабільны Дапаможнік НДІАТ. — 10-е выд. — М.: Транспорт, 1983. — С. 31-32. — 220 с.
- Калектыў аўтараў. Аўтамабілі «Масквіч» мадэляў 2140, 2138: Рамонт. — 3-е выд. — М.: Транспорт, 1993. — 295 с. — ISBN 5-277-01744-5
- Яромкін В. Інтэрв’ю з Ігарам Зайцавым, былым галоўным дызайнерам АЗЛК // АвтоРевю : Часопіс. — М., 2002. — № 5.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масквіч-2140
- Масквіч-412
- ВАЗ-2101