Мацей Стрыйкоўскі
Мацей Стрыйкоўскі | |
---|---|
польск.: Maciej Stryjkowski | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1547[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1593[2] |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дыпламат, гісторык, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацей Стрыйкоўскі (польск.: Maciej Stryjkowski; 1547, Стрыкаў, Мазовія — 1593) — польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 годзе скончыў парафіяльную школу ў Бжэзінах. У 1567—1570 гадах вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці Улы (жнівень 1568) і абароне Віцебска (верасень 1568). У 1572—1574 гадах служыў у віцебскім гарнізоне пад камандаваннем Аляксандра Гваньіні, у гэты час пачаў працу над гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па Заходняй Дзвіне. У 1574 годзе прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 гадах быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў Асманскую імперыю. У 1576—1578 гадах жыў пры двары Алелькавічаў у Капылі і Слуцку. У 1579 года з пратэкцыі Мельхіёра Гедройца стаў канонікам Жамойцкім (у Медніках) і пробашчам у Юрбарку. Найбольш вядомая праца — Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі (1582).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1574 годзе Мацей Стрыйкоўскі выдаў сваю першую паэму — «Ганец цноты». У 1577 годзе напісаў другую паэму, але не апублікаваў яе — «Пра пачаткі і справы рыцарскія слаўнага народа літоўскага». Паэма апісвала падзеі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і грунтавалася на «Хроніцы Быхаўца». Наступнай паэмай Стрыйкоўскага была «Бітва на Уле», прысвечаная разгрому маскоўскага войска. Аўтар удакладняе сюжэт пра смерць маскоўскага ваяводы Шуйскага ад рукі простага беларускага селяніна, які потым быў пакараны гетманам Радзівілам за рабаўніцтва забітага.
У 1578 годзе ў Кракаве выйшла праца Аляксандра Гваньіні «Хроніка еўрапейскай Сарматыі». Мацей Стрыйкоўскі абвінаваціў Гваньіні — свайго колішняга камандзіра — у плагіяце. Сучасныя спецыялісты не падтрымліваюць гэтае абвінавачванне. Сапраўды, Гваньіні шмат пазычыў у Стрыйкоўскага, у яго творы сустракаецца вялікая колькасць цытат. Аднак у тыя часы цытаванне папярэднікаў было нормай, а «Хроніка…» змяшчала таксама ўласныя напрацоўкі Гваньіні.
Праца жыцця Мацея Стрыйкоўскага — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі», выдана ў 1582 годзе. Аўтар грунтаваўся як на вядомых, так і страчаных цяпер крыніц, выкарыстоўваў дакументы з архіваў сваіх апекуноў — магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў. Стрыйкоўскі імкнуўся аб’яднаць два гістарычныя міфы шляхты Рэчы Паспалітай — польскі «сармацкі» (пра паходжанне шляхты ад сарматаў) і літоўскі «рымскі» (пра прыбыццё продкаў літоўскай шляхты з Рыма). Сумяшчэнне адбылося наступным чынам, на думку аўтара, прыбылыя з Рыма арыстакраты сустрэліся з мясцовымі сармацкімі жыхарамі і імі асіміляваны.
Мацей Стрыйкоўскі напісаў першую надрукаваную хроніку Вялікага Княства Літоўскага і стаў першым гістарыёграфам Вялікага Княства Літоўскага. Працяглы час яго не лічылі вартым даверу аўтарам. Цяпер яго творы прызнаны сур’ёзнымі і важнымі гістарычнымі крыніцамі, а сам ён — сапраўдным храністам, працягвальнікам працы летапісцаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Goniec cnoty (Кракаў, 1574) — генеалагічная паэма, прысвечаная ўладарам Кароны і Княства;
- O początkach… sprawach rycerskiego sławnego narodu litewskiego (1577, засталася ў рукапісе; выдана ў 1978) — вялікая эпічная паэма, апісвае гісторыю Княства, у значнай частцы тоесна Хроніцы Быхаўца;
- Sarmatiae Europeae descriptio (1578) — спачатку выдана пад імем Аляксандра Гваньіні, былога начальніка Стрыйкоўскага, які даводзіў сваё аўтарства праз суд;
- Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi (Кёнігсберг, 1582; 3-е выданне ў 1846) — хроніка, апісвае падзеі ў Кароне і Княстве да 1581 года, аздоблена вершаванымі ўстаўкамі ўласнага аўтарства па польскай мове, у асноўным кампіляцыя хронік Яна Длугаша, Мацея Мехавіты і іншых.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Maciej Stryjkowski // MAK
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Poznań, 1990. (польск.)
- Рогов А. И. Русско-польские культурные связи в эпоху Возрождения (Стрыйковский и его Хроника). — М., 1966. — 310 с.
- Семянчук А. Стрыйкоўскі Мацей // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Семянчук А. А. Стрыйкоўскі Мацей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 215—216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1547 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі ў 1593 годзе
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
- Гісторыкі Польшчы
- Паэты Вялікага Княства Літоўскага
- Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
- Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
- Польскамоўныя паэты
- Польскамоўныя пісьменнікі