Перайсці да зместу

Менандр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менандр
грэч. Μένανδρος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння не раней за 343 да н.э. і не пазней за 344 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 290 да н.э. і не пазней за 291 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Diopeithes[d]
Маці Hegesistrata[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці камедыёграф, паэт
Кірунак New Comedy[d][1]
Жанр камедыя
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Менандр (Μένανδρος; каля 342 да н.э., Афіны — каля 291 да н.э.) — старажытнагрэчаскі камедыёграф.

Прадстаўнік т. зв. новай атычнай, ці сямейна-бытавой, камедыі. Напісаў больш за 100 твораў. Некаторыя з іх былі вядомы праз рымскіх пераймальнікаў Плаўта і Тэрэнцыя. Арыгіналы выяўлены і апублікаваны ў XX ст.: поўны тэкст камедыі «Адлюднік», амаль цалкам «Саміянка», першая палова камедыі «Шчыт», вялікія эпізоды з камедый «Трацейскі суд», «Адрэзаная каса», фрагменты з «Сікіёнца» і «Ненавіснага». Узбагаціў традыцыйныя камедыйныя тыпы новымі, індывідуальнымі рысамі. 3 гуманістычных пазіцый у духу этыкі філосафа Эпікура разглядаў маральныя праблемы, пытанні быту, сям’і, чалавечых адносін. Адметныя дасціпным сюжэтам, тонкім гумарам, вытанчаным стылем, яго камедыі паўплывалі на творчасць П. Кальдэрона дэ ла Баркі, Лопэ дэ Вэгі, У. Шэкспіра, Мальера, К. Гальдоні.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Адлюднік / пер. Л. Баршчэўскага. У кн. "Старагрэцкая драматургія". Мн.: Зміцер Колас, 2020.

Зноскі

  • Малюковіч С. Менандр // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2010.