Мерчын Новак-Нехарньскі
Мерчын Новак-Нехарньскі | |
---|---|
в.-луж.: Měrćin Nowak-Njechorński | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1900[1][2] ці 13 мая 1900[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1990[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, рысавальнік, графік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ме́рчын Но́вак-Не́харньскі, сапраўднае прозвішча — Нойман (в.-луж.: Měrćin Nowak-Njechorński, ням.: Martin Neumann; 13 чэрвеня 1900, вёска Нехарнь каля Будзішына, Саксонія, Германія — 6 ліпеня 1990, Нехарнь, Германія) — лужыцкі пісьменнік, журналіст і мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 ліпеня 1900 года ў лужыцкай вёсцы Нехарнь (Нехерн). Скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Ворцынь (Вуршэн), пасля чаго навучаўся жывапісу. У 1919 годзе ў Гёрліцэ была арганізавана яго першая мастацкая выстава. З 1920 года навучаўся ў Лейпцыгу ў Вышэйшай школе графікі і выяўленчых мастацтваў. З 1921 па 1923 год навучаўся ў дрэздэнскай Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў. Падчас навучання займаўся мастацкай рэканструкцыяй славянскай міфалогіі. З 1923 года навучаўся ў Празе, з 1927 па 1929 год — у варшаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Будзішын, дзе з 1929 года стаў рэдактарам лужыцкай газеты «Serbske Nowiny». У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў пакінуў працу ў рэдакцыі. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны вярнуўся з амерыканскага палону і стаў працаваць з 1947 года ў рэдакцыі газеты «Nowa doba» (пазней гэтай газеце было вернута даваеннае найменне «Serbske Nowiny»). З 1950 года па 1969 год быў галоўным рэдактарам літаратурнага лужыцкага часопіса «Rozhlad». Быў членам адной з камісій саюзнага кіравання «Домавіны».
У 1958 годзе змяніў нямецкую прозвішча Нойман на аналагічную лужыцкую версію Новак, дадаўшы сабе псеўданім Нехарньскі ад назвы роднай вёскі Нехарнь.
У 1969 годзе выйшаў на пенсію і стаў займацца жывапісам і пісьменніцкай дзейнасцю, жывучы ў роднай вёсцы Нехарнь. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Янам Букам на VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце.
Памёр 6 ліпеня 1990 года ў роднай вёсцы Нехарнь.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Ruskie byliny, Praha, 1927;
- Po serbskich pućach, Budyšín, 1936,
- Wusaty Krjepjel a druhe bajki, Budyšín, 1950;
- Wuknimy dolnoserbski. Krótki kurs delnjoserbšćiny za hornjołužiskich Serbow, Budyšín, 1952;
- Zapiski Bobaka, Budyšín, 1952;
- Serbski Wšudźebył, Budyšín, 1954;
- Mišter Krabat, Budyšín, 1954;
- Kołowokoło Błotow, Budyšín, 1957;
- Bołharske podlěćo, Budyšín, 1958;
- Wot wčerawša na jutřiše, Budyšín, 1960;
- Molerjo, spěwarjo, podróżnicy, Budyšín, 1961;
- Pod Pamirom a za Kaukazom, Budyšín, 1961;
- Baćon a žaby a druhe bajki, Budyšín, 1967.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» — двойчы;
- Ордэн «Зорка дружбы народаў»;
- Нацыянальная прэмія ГДР;
- Лаўрэат літаратурная прэмія арганізацыі «Домавіны»;
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1959);
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У вёсцы Нехарнь дзейнічае музей, прысвечаны Мерчыну Новак-Нехарньскаму.
Зноскі
- ↑ а б Martin Nowak-Neumann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 139, 145—147, 158, 160, 166—167, ISBN 5-7576-0063-2
- Лаптева, Л. П., Мерчин Новак-Нехорньский: видный деятель серболужицкой культурной и национальной жизни [Текст] / Л. П. Лаптева // Славяноведение. — 2001. — N 1. — С. . 86-87
- Wubrane spisy, zwjazk 1 (pućowanske wobrazy). Bautzen 2000, ISBN 3-7420-1822-1
- Wubrane spisy, zwjazk 2 (bajki). Bautzen 2000, ISBN 3-7420-1824-8
- Helmut Kaltšmit: Leksikon awtorow serbskich knihow 1945—1978. Bautzen 1979
- Dietrich Scholze: Martin Nowak-Neumann (1900—1990), Sächsische Biografie. Herausgegeben vom Institut für Sächsische Geschichte und Volkskunde, bearb. vonMartina Schattkowsky.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бібліяграфія (ням.)
- Біяграфія Архівавана 24 верасня 2015. (ням.)
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў акрузе Дрэздэн
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Германіі
- Пахаваныя ў Саксоніі
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Кавалеры ордэна «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
- Мастакі Германіі
- Журналісты Германіі