Мора Хваль
Мора Хваль | |
---|---|
Мора Хваль (лац.: Mare Undarum) — месяцавае мора, размешчанае дакладна на поўнач ад мора Пены на бачным з Зямлі боку Месяца, паміж кратэрам Фірмік і ўсходнім Лімбам.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мора Хваль з'яўляецца адным з самых высока размешчаных месяцавых мораў у басейне мора Крызісаў. Селенаграфічныя каардынаты ўтварэння: 6°48′ пн. ш. 68°24′ у. д. / 6,8° пн. ш. 68,4° у. д.G[1], дыяметр 243 км[1].
Навакольны мора басейн складзены пародамі Нектарскага перыяду, у той час як базальты, якія ўтвараюць мора, належаць да раннеімбрыйскага перыяду.
У паўднёвай частцы мора размешчаны кратэр Дубяга дыяметрам 53 км[2], з паўднёвага ўсходу прымыкае кратэр Кандарсэ P (дыяметр 46 км[2]).
Калі нямецкі астраном Ёган Медлер назіраў дадзены ўчастак Месяца ў 1830-x гадах, ён заўважыў крывыя цёмныя палосы на паверхні мора Хваль, што прывяло вучонага да непраўдзівых высноў аб наяўнасці расліннасці на паверхні спадарожніка Зямлі.
Зноскі
- ↑ а б Planetary Names: Mare Undarum on Moon (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
- ↑ а б Virtual Moon Atlas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mare Undarum Архівавана 17 студзеня 2009. (англ.)
- Planetary Names: Mare Undarum on Moon (англ.)
- Virtual Moon Atlas (англ.)