Моргенштэрн (музыкант)
Моргенштэрн | |
---|---|
руск.: Алишер Тагирович Моргенштерн | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Алішэр Тагіравіч Валееў |
Дата нараджэння | 17 лютага 1998 (26 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Тагір Валееў |
Маці | Марына Моргенштэрн |
Жонка | Дзілара Зінатуліна[d][1] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | рэпер, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, прадпрымальнік |
Гады актыўнасці | 2010 — цяперашні час |
Інструменты | вакал, гітара і клавішныя музычныя інструменты[d] |
Жанры | Russian hip hop[d][2] |
Псеўданім |
Morgenshtern
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Алішэр Тагіравіч Валееў (руск.: Алишер Тагирович Валеев), больш вядомы пад псеўданімам Моргенштэрн (англ.: Morgenshtern; нар. 17 лютага 1998, Уфа) — расійскі рэп- і поп-спавак, музыкант, шоўмэн.
Стаў вядомы ў 2017 годзе пародыямі папулярных спевакоў таго часу, якія публікаваў на YouTube. У 2018 годзе адмовіўся ад гэтага фармату і пачаў выпускаць толькі аўтарскія музычныя рэлізы, пабудаваўшы далейшую кар’еру выключна на іх. Самастойнай творчасці папярэднічалі піяр-акцыі, а яго вобраз, перформансы і дзеянні не раз станавіліся аб’ектам увагі СМІ, дзяржаўных дзеячаў і іншых.
Апроч музычнай дзейнасці Моргенштэрн саўладальнік рэстаранаў «Kaif Provenance» і «Kaif Burger», а таксама заснавальнік інтэрнэт-СМІ ў Telegram «Не Моргенштэрн».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Музыкай цікавіўся з дзяцінства[3]. Падлеткам катаўся з сябрамі на скейтбордах, здымаў гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў педагагічным універсітэце, пасля быў выключаны праз занадта адкрытую, на думку рэктара, дзейнасць на YouTube[4]. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкантам[5]. Быў лідарам рок-гурту пад «ММД CREW». Супрацоўнічаў з рэп-спеваком Face, рабіў постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» і «Megan Fox»[6].
2017—2018: пачатак кар’еры, дэбютны міні-альбом Hate Me
[правіць | правіць зыходнік]Першую вядомасць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube[3][7]. Пазней выпусціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle[8]. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазіцыю тым, што Моргенштэрн «не яго ўзроўню хайпу»[9], аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў[3]. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя[10].
17 лютага 2018 года выпусціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» (бел.: Дзікі) ды «Insomnia». У жніўні 2018 года здзейсніў перформанс, выпусціўшы рэкламны відэаролік[11], атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў[12] і 2 верасня выпусціў відэакліп «Вот так» (бел.: Вось так), які па стане на 4 верасня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазіцый сацыяльнай сеткі VK[13][14].
4 кастрычніка 2018 года схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусціў альбом «До того как стал известен» (бел.: Да таго як стаў вядомым)[15], які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта не той альбом, які меў выйсці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы VK, сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у[16]. Пазней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камерцыйным праектам, мэтаю якога было зараблянне грошай і прасоўванне творчасці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадзюсара, які пацьвердзіў блогеравы словы[17]. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблогінгам і пачынае сур’ёзна займацца музыкай, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае тату[18].
16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазіцыю «Уфф… Деньги…» (бел.: Уфф... Грошы...), у якім па словах Моргенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз[19][20].
2019: «Усміхніся, дурань!» і рост папулярнасці
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2019 года выходзіць альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (бел.: Усміхніся, дурань)[21], які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухаванняў у сацыяльнай сетцы VK. У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблогер Дзмітрый Ларын. Пасля «Зеленоглазые деффки» (бел.: Зялёнавокія дзеўкі), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусветнага рэйтынґу па версіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту VK.
17 лютага 2019 года выдаліў усё відэа на сваім канале[22], выпусціўшы «апошні кліп», у якім абвясціў, што дзейнасць на платформе YouTube больш не прыносіць яму задавальнення і ён збіраецца выдаліць свой канал, адправіцца на пошукі новай справы, ад якой у яго «загарацца вочы гэтак жа моцна, як калісьці загарэліся ад ютуба»[23][24]. Быў запушчаны стрым з таймерам адваротнага адліку[23]. Таксама ў гэты дзень Моргенштерн прыйшоў госцем на «Ларын шоу лайв», правёўшы сумесны дабрачынны стрым з Дзмітрыем Ларыным. Блогеры сабралі амаль 62 тысячы рублёў на дапамогу бяздомным жывёлам[25].
20 лютага 2019 года выйшаў выпуск ютуб-шоу «шоу без назвы» з удзелам Дзмітрыя Ларына і Моргенштэрна, куды апошні прыйшоў развітацца з ютубам і адказаць на пытанні вядучых і гледачоў. 21 лютага 2019 года на сваім канале правёў прамую трансляцыю, у якой абвясціў, што ў выніку чатырохдзённага абдумвання пасля запуску таймера адваротнага адліку перадумаў выдаляць канал і папрасіў у гледачоў прабачэння[24].
28 лютага 2019 года паведаміў у сваёй афіцыйнай суполцы «ВКонтакте», што амаль усе відэа на ягоным канале былі адноўлены: «не ўдалося вярнуць пару кліпаў, ізірэпаў і размоў, галачку забралі, але агулам усё ок» і анансаваў новы відэаролік пра канцэртны тур[26].
30 жніўня 2019 года Моргенштэрн выпусціў трэк і кліп пад назвай «Новы конь»[27]. Да канца года кліп набраў больш за 28 мільёнаў праглядаў[28].
1 лістапада 2019 года выйшаў сінгл «Сумная песня» Thrill Pill пры ўдзеле Ягора Крыда і Моргенштэрн[29].
15 лістапада 2019 года выйшаў сумесны сінгл з Клавай Кокай «Мне пох». 3 снежня 2019 года выйшаў музычны кліп на песню[30].
20 снежня 2019 года выпусціў сінгл і кліп пад назвай «Yung Hefner», у якім паведаміў пра намерах запісаць у студзені альбом у жывым эфіры за тыдзень.
2020: «Легендарная пыл»
[правіць | правіць зыходнік]17 студзеня 2020 года быў выпушчаны альбом пад назвай «легендарны пыл», які здолеў сабраць 21 мільён праслухванняў Укантакце за першыя двое сутак[31].
31 студзеня 2020 года наведаў шоу «Вячэрні Ургант»[32], дзе разам з Іванам Ургантам і Slava Marlow запісалі рэп-трэк[33].
8 сакавіка 2020 года выйшаў сінгл з кліпам пад назвай «малая» сумесна з Шарлотам[34].
30 красавіка 2020 года правёў анлайн-канцэрт на платформе ад МТС, у якім пераспяваў некалькі сваіх хітоў у стылі рок[35].
5 чэрвеня 2020 года выйшаў сінгл і кліп пад назвай «Пососи»[36]. Музычнае відэа сабрала больш за 2,5 мільёны дызлайкаў, стала самым задызлайканым відэа на YouTube у Расіі[37].
8 чэрвеня 2020 года ў сетку была злітая песня «Cadillac» сумесна з Элджэем, якая патрапіла ў гэты ж дзень на 1 месца ў чарце Genius[38]. Апоўначы, 9 чэрвеня, сінгл быў выпушчаны афіцыйна. Відэакліп выйшаў 9 ліпеня 2020 года на YouTube[39]. 17 ліпеня 2020 года выйшлі рэміксы песні[40].
25 чэрвеня 2020 расійская версія часопіса Forbes апублікавала спіс «40 самых паспяховых зорак Расіі да 40 гадоў» за 2020 год, у якім Алішэр Моргенштэрн заняў 21 радок з агульным прыбыткам за год 1,5 мільёны долараў[41].
1 ліпеня 2020 года быў апублікаваны сніпет новага трэка «Ice», афіцыйны рэліз адбыўся 31 ліпеня 2020 года[42]. Цікавасць публікі да выхаду сінгла Моргенштэрн падаграваў відэазваротамі да неназванага артыста, з якім мусіла быць сумесная песня. У саміх відэазваротах Алішэр казаў, што выканавец ігнаруе яго на працягу двух тыдняў, і ў выпадку, калі ён не адгукнецца на працягу сутак, Алішэр выпусціць трэк без указання аўтарства другога выканаўца. Як пазней аказалася, гэта быў чарговы перформанс ад Алішэра[43].
4 верасня 2020 года выйшаў сінгл «Lollipop» сумесна з Элджэем[44] з семплам песні Руки Вверх! «Песенька»[45], ужо другой сумеснай працай артыстаў. Крыху пазней, тым самым днём, быў выпушчаны музычны відэакліп у стылі дыска[46].
8 верасня 2020 года наведаў дванаццатую штогадовую зорную прэмію «Topical Style Awards 2020», дзе ўзнагароджаны прэміяй «Жанчына года». «Апошнія некалькі месяцаў я сядзеў і думаў, а што ж далей? Я ўжо стаў самым папулярным, праслухваным і абмяркоўваемым артыстам 2020, і гэтая ўзнагарода — глыток свежага паветра для мяне», пракаментаваў узнагароду Моргенштэрн у сваім Instagram[47][48][49].
У 2020 годзе Моргенштэрн даў інтэрв’ю рускамоўнаму аўтарскаму інтэрнэт-шоу «вДудь», апублікаванае 3 лістапада 2020 года[50][51][52][53][54][55].
13 лістапада 2020 года Моргенштэрн выпусціў песню «Watafuk?!», запісаную сумесна з амерыканскім рэперам Lil Pump. Праз дзень пасля выхаду песні анімаванае відэа, выпушчанае на афіцыйным YouTube-канале Моргенштэрна, набрала пяць мільёнаў праглядаў[56] і ўзначаліла Трэнды расійскага сегмента YouTube[57][58].
28 лістапада 2020 года выпусціў песню «Кліп за 10 млн» разам з відэакліпам, якія ёсць рэкламным ролікам. Музычнае відэа знята для Альфа-Банка, са слоў Алішэра, за 10 мільёнаў рублёў, тры з якіх будуць разыграныя пазней[59][60][61][62][63][64][65]. Месяцам пазней, 28 снежня 2020 года, выйшаў сінгл пад назвай «Cristal & Моёт». Разам з сінглам быў апублікаваны кліп, у якім Моргенштэрн падвёў вынікі 2020 года[66][67][68][69].
2021: Million Dollar: Hapiness и Million Dollar: Business
[правіць | правіць зыходнік]15 сакавіка 2021 года стала вядома, што рэпер прызначаны на пасаду дырэктара па рабоце з моладдзю ў Альфа-Банку[70]. Пасля з’яўлення інфармацыі пра распачацце ў дачыненні рэпера адміністрацыйнай справы за прапаганду наркотыкаў, Альфа-Банк паведаміў, што навіна была рэкламным ходам і музыкант не супрацоўнік банка[71].
2 красавіка 2021 года выпусціў сумесны з DJ Smash сінгл і відэакліп «Новая хваля», у якім знялася выканаўца арыгінальнай і новай версіі песні спявачка Людміла Сакалова.
28 красавіка 2021 года адбыўся выхад хорар-альманаха «Кошмары музыкантов», у якім Моргенштэрн зняўся ў адным з эпізодаў[72][73][74].
4—5 мая 2021 года ў сетках стала распаўсюджвацца інфармацыя, што Моргенштэрна нібыта забралі ў армію[75]. 7 мая 2021 года выйшаў сінгл і музычнае відэа «Дула» з рэкламай камп’ютарнай гульні War Thunder[76].
17 мая 2021 года на канале выканаўца з’явіўся відэакліп «Show». 21 мая 2021 года выйшаў альбом Million Dollar: Happiness, у якім трэк з’явіўся як уступ. Ужо праз тыдзень, 28 мая 2021 года, быў выпушчаны яшчэ адзін альбом — Million Dollar: Business.
15 ліпеня 2021 года стрымінгавы сэрвіс Spotify назваў Моргенштэрна самым праслухваным выканаўцам з Расіі за год існавання сэрвісу на тэрыторыі РФ[77].
31 жніўня 2021 года, у дзень вяселля Моргенштэрна, на YouTube-канале ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гордана выйшла двухгадзіннае інтэрв’ю з Алішэрам, запісанае ў чэрвені ў Турцыі[78].
19 лістапада 2021 года Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі пачаў праверку ў дачыненні Алішэра на прапаганду наркотыкаў праз кліп на песню «Pablo». Паводле версіі следства, у кантэнце, размешчаным у 2013—2021 гадах, могуць змяшчацца заклікі, якія схіляюць да ўжывання наркотыкаў[79].
23 лістапада 2021 года старшыня Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін заявіў, што рэпер Моргенштэрн «па сутнасці справы гандлюе наркотыкамі ў сацыяльных сетках». Неўзабаве пасля гэтага Моргенштэрн пакінуў Расію і перабраўся ў Дубай, а ўсе яго раней запланаваныя канцэрты ў краіне адменены[80][81]. Пра ад’езд з Расіі і праверку ад Следчага камітэта Алішэр запісаў песню «Домой», выпушчаную 10 снежня 2021 года[82].
У снежні 2021 года член Грамадскай палаты Кацярына Мізуліна заявіла, што музыкант атрымлівае фінансаванне з-за мяжы за выкарыстанне пэўных тэм у сваіх песнях[83]. Па словах палітыка, гэтую інфармацыю яна атрымала з СМІ, але якіх менавіта, яна не ўдакладніла.
2022: Last One
[правіць | правіць зыходнік]14 студзеня 2022 года выпусціў сінгл і відэакліп «Почему?», другі рэліз выканаўца пасля эміграцыі з Расіі пасля абвінавачванняў ад старшыні Следчага камітэта Расіі[84].
14 сакавіка 2022 года выпусціў сінгл і відэакліп «12». Першы трэк Моргенштерна ў новым вобразе, прымеркаваны да дня нараджэння яго малодшага брата — Эміра. Раней ён з’яўляўся ў скіце ў Алішэра на яго альбоме «Усміхніся, дурань!», для якога ён таксама намаляваў вокладку[85][86]. У песні Алішэр закранае тэму ўварвання Расіі ва Украіну тым, што дадаў фрагмент з інтэрв’ю Дзмітрыя Гордана тэлеканалу «Дождж», а таксама словы маці прадзюсара сінгла[87][88]. Таксама ў сінгле рэпер пакінуў адсылку на песню «То густо, то пусто» выканаўцаў Schokk & Oxxxymiron[89]. Спачатку песня выйшла на яго асабістым тэлеграм-канале, а пазней выпушчана на лічбавых пляцоўках. У першы дзень выхаду сінгла, ён заняў 1 месца ў сусветным чарце Genius[88].
8 красавіка 2022 года рэпер выпусціў сінгл «Селяви», прымеркаваны да раставання з яго жонкай, Дыларай Зінатулінай[90].
26 красавіка 2022 года выпусціў сінгл «Номер», прысвечаны вяртанню Алішэра да бязладных палавых сувязяў пасля раставання з Дыларай[91].
У чэрвені 2022 года анансаваў апошні альбом на рускай мове пад назвай Last One. Сярод гасцей альбома The Limba, ЛСП, Элджэй і Entype. «А потым я, як Ваня Face, пайду на англійскай пісаць», пракаментаваў анонс альбома музыкант[92][93]. 21 кастрычніка выйшаў шосты студыйны альбом на лэйбле Bugatti Music[94][95][96].
24 чэрвеня 2022 года выпусціў сінгл «Известным» сумесна з The Limba[97].
8 ліпеня 2022 года выйшаў сінгл і відэакліп «Daleko», спрадзюсаваны лонданскім музычным прадзюсарам Aarne і ўвайшоў у яго дэбютны студыйны альбом AA Language[98][99].
22 ліпеня 2022 года выйшаў сінгл «5:00 AM» сумесна з беларускім хіп-хоп-выканаўцам ЛСП[100][101].
3 жніўня 2022 года выйшаў сінгл «Сколько стоит любовь» сумесна з The Limba, Niletto і Boombl4, запісаны ў прамым эфіры на Twitch[102][103].
31 жніўня 2022 года выйшаў новы выпуск Насці Іўлеевай «Агент-шоу», у якім быў прадэманстравана новая песня Моргенштэрна і Vacio, пасля чаго Алішэр «кінуў страйк» і відэаролік быў заблакаваны YouTube за парушэнне аўтарскіх правоў. «Морген, для цябе гэта быў падарунак, які ты не захацеў прыняць. Вы разам падвялі велізарная колькасць людзей. Vacio, пачынаць свой творчы шлях з такога стаўлення да гледачоў і калег не вельмі крута», пракаментавала Іўлеева блакаванне відэа[104]. 1 верасня 2022 года сінгл выйшаў на лічбавых пляцоўках[105].
9 верасня 2022 года выйшаў сінгл «Bugatti» сумесна з Arut, за які Arut заплаціў Алішэру мільён долараў[106]. 24 верасня выйшаў музычны відэакліп, зрэжысаваны Аляксандрам Раманавым.
11 лістапада 2022 года выйшаў дыс «Я убил Марка» на Oxxxymiron[107][108] ў адказ на дыс Мірона на Алішэра пад назвай «Bassline Business»[109]. Дыс Моргенштэрна адсылае да студыйнага альбома Oxxxymiron «Горгород», у канцы якога па сюжэце галоўны герой па імі Марк гіне, а імя забойцы застаецца невядомым, а таксама сінглу Мірона «Кто убил Марка?»[108].
18 лістапада 2022 года выйшаў сінгл і відэакліп «Double Cup» сумесна з блогерам-парадыстам Satyr, які выступае ў песні ў ролі расійскага і іспанскага рэпера Kizaru[110][111].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 па кастрычнік 2019 года сустракаўся з Дыларай Зінатулінай, аднак пара разышлася ў кастрычніку 2019 года пасля прапановы Алішэра зрабіць адносіны адкрытымі. Улетку 2020 года сышліся ізноў і 31 жніўня 2021 года ажаніліся ў Маскве[112]. Прапанову Алішэр зрабіў у ліпені 2021 года падчас здымак кліпа «Nominalo», на што Дылара адказала «так»[113][114]. 8 красавіка 2022 года выйшаў сінгл «Селяви», дзе Алішэр намякае на развод з Дыларай. 9 красавіка 2022 года Дылара апублікавала відэаролік на YouTube, дзе паведаміла пра раставанне з Моргенштэрнам[115].
Бізнес і ўласнае медыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе стала вядома пра намер Моргенштэрна адкрыць рэстаран у Маскве. 25 чэрвеня 2020 года Алішэр Моргенштэрн і Эдуард Папоў, больш вядомы як аўтаблогер пад псеўданімам «Янис Грек» і адзін з удзельнікаў YouTube-канала «Команда А», зарэгістравалі ТАА «Кайф»[116][117], а 26 кастрычніка 2020 года на апошнім паверсе офіснага будынка на Вялікай Дзмітраўцы адкрыўся рэстаран «Kaif Provenance»[118]. 25 лістапада 2021 года ўстанова часова закрыта, бо не мела ліцэнзіі на продаж алкаголю пры яго наяўнасці ў меню[119]. 17 чэрвеня 2022 года Алішэр абвясціў пра закрыццё рэстарана, пасля чаго 30 чэрвеня апублікаваў фатаграфію білета на самалёт да Масквы і заклікаў слухачоў браніраваць месцы ў рэстаране[120]. У названы ў авіябілеце дзень Алішэр не вярнуўся ў Расію, а закрыццё рэстарана было піяр-ходам[121]. Замест закрыцця рэстаран прайшоў рэбрэндынг[122].
26 верасня 2021 года Моргенштэрн адкрыў бургерную «Kaif Burger» на Нікольскай вуліцы ў Маскве[123].
10 студзеня 2022 года заявіў пра адкрыццё новага медыя: зачысціў пасты ў сваім тэлеграм-канале, пераназваў яго ў «не Моргенштэрн» і паставіў аватарку з чырвоным пытальнікам на белым фоне, пародыю на сімволіку Навальнага. У стартавым пасце Моргенштэрн паабяцаў незалежнае свабодалюбнае выданне. За тыдзень існавання новага СМІ яго аўдыторыя ўзрасла з 370 да 900 тысяч чалавек на фоне прыцягнення аўдыторыі праз раздачу грошай. Забаўляльны кантэнт выдання нічым не адрозніваўся ад падлеткавых паблікаў[124].
9 лістапада 2022 года стала вядома, што Моргенштэрн выйшаў са складу акцыянераў рэстарана Kaif Provenance, перадаў сваю долю актываў іншаму саўладальніку ўстановы Эдуарду Папову, больш вядомаму пад псеўданімам «Янис Грек»[125].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- «До того как стал известен» (2018)
- «Улыбнись, дурак!» (2019)
- «Легендарная пыль» (2020)
- Million Dollar: Happiness (2021)
- Million Dollar: Business (2021)
- Last One (2022)
Дабрачыннасць
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2021 года музыкант ахвяраваў 10 мільёнаў рублёў дзіцяці, хвораму на спінальна-цягліцавую атрафію, на прэпарат Золгенсма, а таксама заклікаў сваіх калег і падпісчыкаў далучыцца да збору сродкаў[126]. 14 верасня 2021 года была сабрана канчатковая сума ў памеры 168 мільёнаў рублёў[127]. Незадоўга да заканчэння збору Алішэр распавёў, што пачаў збор праз інфармацыю, якая да яго дайшла, што яму маглі падкінуць наркотыкі[128].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]У расійскай прэсе выказваліся палярныя ацэнкі дзейнасці Моргенштэрна. Напрыклад, асноўным інструментам яго прасоўвання называлі эпатаж[129].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://24smi.org/celebrity/144825-dilara-zinatullina.html
- ↑ Arterbury J. Russia’s Biggest Rappers Are Going Hard Against Putin’s War // Rolling Stone / J. Wenner — NYC: Jann Wenner, 2022. — ISSN 0035-791X
- ↑ а б в Найсвяжэйшы на YouTube: біяграфія Моргенштэрна - VSRAP (руск.). vsrap.ru. Праверана 25 лістапада 2018.
- ↑ MORGENSHTERN. КАК МЕНЯ ВЫГНАЛИ ИЗ УНИВЕРА ЗА МОИ ВИДЕО / ЗАПИСАЛ ВСЁ НА ДИКТОФОН . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ MORGENSHTERN. КАК Я ПЫТАЛСЯ ЗАРАБОТАТЬ НА ЖИЗНЬ / СКОЛЬКО СЕЙЧАС ПРИНОСИТ КАНАЛ? . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ "12 фактов про Morgenshtern — видеоблогера, пародирующего русский рэп". The-Flow.ru(руск.). Праверана 2018-11-25.
- ↑ "«Ізі фэйм»: Хто такі Моргенштэрн і чаму ён ужо едзе ў тур па краіне"(руск.). Праверана 2018-11-25.
- ↑ MORGENSHTERN. MORGENSHTERN - Дисс на МС ХОВАНСКОГО (го на версус лох) . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ Юрий Хованский. VERSUS С МОРГЕНШТЕРН БУДЕТ? . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ MORGENSHTERN. Хова ответил... / Читаю под биты (Versus BPM) . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ MORGENSHTERN. ВЫГНАЛИ С УНИВЕРА. ПОДНИМАЮ ПОЛ ЛЯМА ЗА МИНУТУ! 😇 . Праверана 8 снежня 2018.
- ↑ "Уфимец Morgenshtern рассказал, зачем сжёг 100 тысяч рублей"(руск.). Праверана 2018-11-28.
- ↑ "Новый клип Morgenshtern стал хитом". Korrespondent.net(руск.). Праверана 2018-11-27.
- ↑ "Чарты, рейтинги, хит-парады". 2018-09-06. Праверана 2018-11-27.
- ↑ "Morgenshtern "До того как стал известен"". The-Flow.ru(руск.).
- ↑ "Уфимский рэпер Morgenshtern побил рекорд «ВКонтакте» по количеству репостов". news.rambler.ru(руск.).
- ↑ MORGENSHTERN. РАЗОБЛАЧЕНИЕ И ЗАКРЫТИЕ ПРОЕКТА "МОРГЕНШТЕРН" .
- ↑ MORGENSHTERN. ПРОЩАЙТЕ... ИЛИ НЕТ?))) .
- ↑ MORGENSHTERN. MORGENSHTERN - Уфф... Деньги... [Премьера Клипа, 2018] .
- ↑ MORGENSHTERN. Этот день настал... ФИНАЛ! .
- ↑ "Morgenshtern "Улыбнись, дурак"". The-Flow.ru(руск.).
- ↑ Статистика YouTube-канала MORGENSHTERN
- ↑ а б Morgenshtern «Последний клип»
- ↑ а б Кто такой Алишер Моргенштерн?
- ↑ АЛИШЕР МОРГЕНШТЕРН на ЛАРИН ШОУ ЛАЙВ (эфир 17.02.19)
- ↑ Стена | ВКонтакте
- ↑ Morgenshtern «Новый Мерин»
- ↑ MORGENSHTERN — Новый Мерин (купил машину и снял клип, 2019) — YouTube
- ↑ Thrill Pill, Егор Крид, Morgenshtern «Грустная песня»
- ↑ Клава Кока и Morgenshtern выпустили клип «Мне пох»
- ↑ Как Моргенштерн выбесил всех и вылез в топы
- ↑ Аглая Тарасова и Александр Петров, Моргенштерн и победители чемпионата Европы по фигурному катанию. Вечерний Ургант. 1237 выпуск от 31.01.2020
- ↑ Трек Моргенштерна и Ивана Урганта «Я не воняю» взорвал «Первый канал»
- ↑ Morgenshtern, Шарлот «Малышка»
- ↑ Morgenshtern и другие рэперы сегодня дадут онлайн-концерт
- ↑ «Пососи» — это новый клип Morgenshtern
- ↑ Новое самое дизлайкнутое видео на российском ютьюбе — последний клип Моргенштерна
- ↑ Невышедший трек Morgenshtern и Элджея занял первое место чарта Genius
- ↑ Morgenshtern и Элджей выпустили клип «Cadillac»
- ↑ Morgenshtern и Элджей выпустили ремиксы на «Cadillac»
- ↑ 40 самых успешных звезд России до 40 лет. Рейтинг Forbes
- ↑ Morgenshtern записал видео для соавтора нового трека, из-за которого не может выпустить песню
- ↑ Моргенштерн не может выпустить трек «Ice». Кто на фите и куда он пропал? Архівавана 30 ліпеня 2020.?
- ↑ «Lollipop» — Элджей и Morgenshtern снова вместе
- ↑ Моргенштерн и Элджей выпустили новый совместный трек с музыкой «Руки вверх»
- ↑ Элджей и Morgenshtern возвращают эпоху диско в клипе «Lollipop»
- ↑ Моргенштерн получил премию «Женщина года»
- ↑ Рэпер Моргенштерн стал «женщиной года»
- ↑ Morgenshtern написал в инстаграме, что получил премию «Женщина года»
- ↑ Вышел «вДудь» с Моргенштерном
- ↑ Моргенштерн о первой передозировке: «Врач говорит — у тебя сейчас сердце встанет»
- ↑ Дава — новая Бузова: Моргенштерн рассказал о музыке и самом личном
- ↑ Моргенштерн стал новым героем «вДудя». Интервью длится почти 3 часа
- ↑ Моргенштерн рассказал «вДудь», на что готов ради хайпа
- ↑ «Наконец-то интересный выпуск». Моргенштерн пришел на шоу к Юрию Дудю
- ↑ Песня Моргенштерна и Lil Pump набрала пять миллионов прослушиваний
- ↑ Моргенштерн выпустил совместную песню с американским рэпером Lil Pump
- ↑ Моргенштерн выпустил совместный трек с американским рэпером Lil Pump
- ↑ Моргенштерн выпустил «Клип за 10 лямов» — 3 миллиона рэпер решил разыграть
- ↑ Моргенштерн снял клип за «10 лямов» для Альфа-банка
- ↑ Моргенштерн показал клип за 10 миллионов рублей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2020. Праверана 20 лютага 2023.
- ↑ Стало известно, о чем Моргенштерн снимал клип за 10 миллионов
- ↑ Morgenshtern выпустил «клип за 10 лямов»
- ↑ Люди смеются и восхищаются клипом Моргенштерна за 10 миллионов
- ↑ «Альфа-банк» договорился с рэпером Моргенштерном о совместной кампании для продвижения дебетовых карт
- ↑ Моргенштерн похвастался достижениями года в «Cristal & МОЁТ»
- ↑ Моргенштерн со своей возлюбленной облился шампанским за десятки тысяч рублей
- ↑ Morgenshtern представил клип «Cristal & MOЁТ» • ТНТ MUSIC — Здесь твоя музыка
- ↑ «Делать деньги»: Моргенштерн подвел итоги года
- ↑ Альфа-банк нанял на работу Моргенштерна
- ↑ Альфа-банк отказался считать Моргенштерна своим сотрудником
- ↑ «Кошмары музыкантов»: посмотрите четыре хоррора с Моргенштерном, Хаски, Иваном Дорном и Глюкозой
- ↑ МТС совместно с Zebra Hero показали ночные кошмары Моргенштерна, Ивана Дорна и рэпера Хаски
- ↑ Режиссеры «Никто» и «Китобоя» сняли короткометражные хорроры с Моргенштерном, Хаски, Иваном Дорном и Глюкозой
- ↑ Фанаты уверены, что Моргенштерна призвали в армию(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021. Праверана 20 лютага 2023.
- ↑ В армии или в видеоигре? Моргенштерн выпустил клип «Дуло»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021. Праверана 20 лютага 2023.
- ↑ В Spotify назвали самых прослушиваемых в России исполнителей
- ↑ …Пушкину и не снилось. Моргенштерн в гостях у Гордона
- ↑ СК начал проверять Моргенштерна на пропаганду наркотиков
- ↑ Бастрыкин обвинил Моргенштерна в торговле наркотиками
- ↑ Уехавший в ОАЭ Моргенштерн отменил концерты в России
- ↑ Morgenshtern выпустил клип «Домой» об отъезде из России
- ↑ Мизулина узнала о передаче Моргенштерну «файлов с темами» из-за рубежа
- ↑ Morgenshtern выпустил трек «Почему?»
- ↑ Новый клип Моргенштерна «12» — высказывание об Украине, свободе и страхе | RAP.RU
- ↑ Моргенштерн поздравил младшего брата песней о смерти
- ↑ Russia’s Biggest Rappers Are Going Hard Against Putin’s War
- ↑ а б MORGENSHTERN — 12
- ↑ Плагиат или отсылка: Моргенштерн украл песню Оксимирона и Шока и кардинально изменил ее смысл
- ↑ В песне «Селяви» Моргенштерн говорит о разводе
- ↑ Morgenshtern выпустил трек «Номер»
- ↑ Моргенштерн хочет выпустить последний альбом на русском языке
- ↑ Morgenshtern* выпустит прощальный альбом на русском языке? • ТНТ MUSIC — Здесь твоя музыка
- ↑ Morgenshtern «Last One»
- ↑ Моргенштерн выпустил «последний альбом на русском»
- ↑ Моргенштерн* поделился новым альбомом «Last One»
- ↑ The Limba и Morgenshtern* записали коллаб «Известным»
- ↑ Morgenshtern, Aarne «Daleko»
- ↑ Morgenshtern* выпустил клип на минорный дрилл-трек «Daleko»
- ↑ «5:00 AM» — новый трек ЛСП и Моргенштерна*
- ↑ ЛСП и Morgenshtern* дропнули фит «5:00 AM»
- ↑ Morgenshtern выпустил трек «Сколько стоит любовь»
- ↑ NILETTO, The Limba, Boombl4 и Morgenshtern* объединились на треке «Сколько стоит любовь»
- ↑ Моргенштерн забанил выпуск шоу Ивлеевой со своим участием
- ↑ Vacio и Morgenshtern* выпустили трек «Притон»
- ↑ Моргенштерн* и Арут выпустили клип «Bugatti»
- ↑ Моргенштерн выпустил дисс на Оксимирона «Я убил Марка»
- ↑ а б Моргенштерн* задиссил Оксимирона* в новом треке «Я убил Марка». Окси ответил ему в сторис
- ↑ Oxxxymiron выпустил трек «Bassline business»
- ↑ Morgenshtern «Double Cup»: новый клип — это пародия на Kizaru
- ↑ Kizaru, Nickelback, Röyksopp и (вновь) Моргенштерн*: главные релизы этой пятницы
- ↑ Рэпер Моргенштерн и блогер Дилара Зинатуллина сыграли свадьбу. Под конец торжества к ним пришла полиция
- ↑ Полуголый Моргенштерн сделал предложение своей девушке
- ↑ Вот это кино! Моргенштерн сделал предложение возлюбленной прямо на съемках клипа(недаступная спасылка)
- ↑ Жена Моргенштерна заявила о расставании с рэпером
- ↑ Моргенштерн решил кормить людей в «Кайфе»
- ↑ Моргенштерн зарегистрировал фирму-общепит
- ↑ Каким получился ресторан Моргенштерна Kaif Provenance
- ↑ Ресторан Моргенштерна закрыли из-за нарушений
- ↑ Стало известно о возвращении Моргенштерна в Россию
- ↑ Моргенштерн* не приехал в Москву, как обещал в соцсетях
- ↑ «Кайф и точка»: ресторан Моргенштерна* провел ребрендинг и открылся под новым названием
- ↑ Рэпер Моргенштерн открыл собственную бургерную в Москве
- ↑ «Моргенштерна прижали, он должен создать большой ресурс для детей»: как работает его новое медиа
- ↑ Моргенштерн* лишился доли в ресторане Kaif | STARHIT
- ↑ Рэпер Моргенштерн перевел еще 6,6 млн рублей для тяжело больного ребенка из Тимашевска
- ↑ Благородный скандалист: Моргенштерн собрал 168 млн на лекарство ребенку
- ↑ Моргенштерн собирал деньги для больного ребенка, чтобы спасти себя
- ↑ Пропаганда каннибализма и использование женской груди как терминала: в каких еще грехах обвиняли рэпера Моргенштерна