Мурашыная кіслата
Мурашыная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | CH₂O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-579-1 |
SMILES | |
RTECS | LQ4900000 |
ChemSpider |
Мурашы́ная кіслата́, метанавая кіслата — найпрасцейшая аднаасноўная карбонавая кіслата, НСООН.
У прыродзе прысутнічае ў ігліцы елкі, кары каліны звычайнай, крапіве, садавіне, едкіх выдзяленнях мурашак, пчаліным ядзе. У раслін сінтэзуецца з гліколевай кіслаты[1].
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення 8,4 °С, тэмпература кіпення 100,7 °C. Шчыльнасць 1,2196 г/см³. Змешваецца з вадой, дыэтылавым эфірам, этанолам. Не раствараецца ў аліфатычных вуглевадародах. Умерана раствараецца ў бензоле і талуоле. Найбольш моцная з аднаасноўных карбонавых кіслот з адкрытым ланцугом, выклікае апёкі скуры. Утварае солі і эфіры — фарміяты.
Пры награванні мурашыная кіслата раскладаецца з вылучэннем вуглякіслага газу і вадароду. Серная кіслата раскладае мурашыную кіслату на ваду і чадны газ (CO).
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Мурашыная кіслата ўтвараецца ў якасці пабочнага прадукта пры вадкафазным акісленні бутана і лёгкай бензінавай фракцыі ў вытворчасці воцатнай кіслаты. Каля 35 % ад агульнай колькасці сусветнай вытворчасці[2] мурашынай кіслаты атрымліваюць гідролізам фармаміду.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Мурашыную кіслату выкарыстоўваюць ў якасці пратравы пры фарбаванні тэкстылю і паперы, апрацоўцы скуры, у мэтах дэзінфекцыі, пры вырабе пестыцыдаў, растваральнікаў, лекавых сродкаў, у якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці (зарэгістравана пад пазначэннем E236).
Зноскі
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 385. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- ↑ Муравьиная кислота // ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 159—160. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 385. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Муравьиная кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Муравьиная кислота // ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурашыная кіслата