Мурыны Вялікія
Выгляд
Вёска
Мурыны Вялікія
|
Мурыны́ Вялі́кія[3] (трансліт.: Muryny Vialikija, руск.: Мурины Великие) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета.
Вёска ўваходзіць у ААТ «Відамлянскае».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 700 м на ўсход ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (Р83), за 100 м на ўсход ад левага берагу ракі Лясная, за 3 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 33 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- пачатак XIX ст.: вёска Мурыны і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 25 двароў, 186 сялянскіх душ.
- 1846: паводле інвентару ўласнасць памешчыка Станіслава Букрабы, зямельныя ўгоддзі маёнтку займалі 645 дзесяцінаў.
- 1860-я: у Камянец-Літоўскай воласці тых жа павета і губерні.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 37 двароў, 254 жыхары, хлебазапасны магазін.
- 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павету Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1923: 20 двароў, 119 жыхароў.
- 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: вёска Мурыны Вялікія ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 47 двароў, 266 жыхароў.
- 1942: у маі—чэрвені ва ўрочышчы Равец побач з вёскай нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 140 мірных яўрэяў.
- 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
- 1949: арганізаваны калгас «30 год БССР».
- 1960: 214 жыхароў.
- 1961: у Камянецкім пассавеце[4].
- 1964: у Камянецкім сельсавеце[5].
- 1970: 201 жыхар.
- 1985: у Відамлянскім сельсавеце[6].
Зноскі
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 65
- ↑ а б Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх