Перайсці да зместу

Відамлянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відамлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Відамля
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 203
Відамлянскі сельсавет на карце
Тэлефонны код 1631
Код аўтам. нумароў 1

Відамля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Відамля.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Турнаўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Ратайчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета перададзены вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Камянецкага сельсавета вернуты вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць[5]. 7 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2448 чалавек[7], з іх 74,5 % — беларусы, 10,9 % — украінцы, 6,7 % — палякі, 6,7 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 2203 чалавекі[9].

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
  6. ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 262 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2020. Праверана 22 снежня 2018.
  7. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.