Мыс Прынца Уэльскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мыс Прынца Уэльскага (англ.: Cape Prince of Wales) — крайні заходні мацерыковы пункт Паўночнай Амерыкі.

Знаходзіцца ў Берынгавым праліве на паўвостраве Сьюарда (Аляска) і падзяляе Чукоцкае і Берынгава мора. Ад мыса Прынца Уэльскага да мыса Дзяжнёва — крайняй усходняй мацерыковай кропкі Еўразіі — 86 км. Названы ў 1778 годзе англійскім мараплаўцам Джэймсам Кукам у гонар спадкаемца брытанскага прастола, будучага караля Георга IV (17621830). Ранейшая эскімоская назва мыса — Ныхта. Вітус Берынг у 1728 годзе назваў гэты мыс — мысам Гвоздзева[1]. Побач з мысам Прынца Уэльскага размяшчаецца невялікі пасёлак Уэльс.

Зноскі