Мяцяжы ў Стэнлівілі
Мяцяжы ў Стэнлівілі | |||
---|---|---|---|
Дата | 1966 і 1967 | ||
Месца | усход Конга | ||
Вынік | разгром наймітаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Мяцяжы ў Стэнлівілі — узброеныя выступленні наймітаў у Стэнлівілі (сучасны Кісангані, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) 1966 і 1967 гадоў. Падзеі прывялі да выгнання замежных баевікоў з краіны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1960—1965 гадах у былым Бельгійскім Конга разгарэлася грамадзянская вайна. Для барацьбы з апазіцыяй улады прыцягнулі замежных наймітаў. Былі сфарміравана розныя групы: «Каманда 5» Майка Хоара, «Каманда 6» Боба Дэнара, «Каманда 10» Жана Шрама і іншыя.
Пасля вайны, перамога ў якой была атрымана галоўным чынам дзякуючы замежнікам, лідары «дзікіх гусей» станавіліся ўсё больш самастойнымі і ўсё больш небяспечнымі. Іх варта было замяніць на больш лаяльных і менш заслужаных на той момант камандзіраў, з тым каб з часам пазбавіцца ад наёмнікаў зусім. Прэзідэнт Рэспублікі Конга Мабуту Сесе Секо стаў рыхтаваць рэпрэсіі супраць замежных баевікоў.
Паралельна з тым, пры падтрымцы Бельгіі, прэм’ер-міністр Маіз Чомбэ рыхтаваў дзяржаўны пераварот. Для захопу ўлады ён меркаваў выкарыстаць наёмнікаў.
Мяцеж 1966 года
[правіць | правіць зыходнік]23 ліпеня 1966 года ў Стэнлівілі забунтавалі жандары. Мяцежнікі атакавалі дэсатнікаў нацыянальнай арміі, захапілі аэрапорт і радыёстанцыю. Ім удалося забіць камандзіра дэсантнікаў і начальніка мясцовага гарнізона. Але развіць поспех не ўдалося, бо лаялісты ўтрымалі большасць сваіх пазіцый у горадзе. Склалася патавая сітуацыя.
Боб Дэнар і яго «Каманда 6» занялі нейтральную пазіцыю, абмежаваўшыся захопам пошты і банка. Сярод замежнікаў адкрыта мяцеж падтрымалі толькі байцы «Каманда 14», якія высадзіліся ў Паўлісе. 21 найміт і 600 жандараў на працягу чвэрці гадзіны захапілі горад, абрабавалі і падпалілі яго, а затым выступілі на Стэнлівіль. Па шляху яны нарваліся на добра арганізаваную засаду паўстанцаў Сімба. Рэшткі «Каманда 14» прыйшлі ў Стэнлівіль толькі 15 жніўня — праз тры тыдні.
Па выніку бунт быў падаўлены.
Мяцеж 1967 года
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1967 года прэзідэнт Мабуту загадаў палкоўніку Дэнару раззброіць «Каманда 10», так як не давяраў Жану Шраму. Хоць адносіны паміж двума камандзірамі былі дрэннымі, але Дэнар не пажадаў выступіць супраць калегі. Ён разумеў, што ў наступны раз Мабуту возьмецца і за яго «Каманда 6».
Шрам і Дэнар разам выступілі супраць прэзідэнта. Згодна з распрацаваным планам, «Каманда 10» павінна была ўзяць штурмам Стэнлівіль, дзе да яго далучацца раззасяроджаныя па акрузе падраздзяленні «Каманда 6». Пакуль найміты планавалі сваю змову, быў выкрадзены прэм’ер Чомбэ. На гэтым фоне замежнікі пачалі паўстанне датэрмінова. На досвітку 5 ліпеня 15 джыпаў байцоў Жана Шрама, паліваючы ўсё вакол кулямётным агнём, прарваліся ў цэнтр Стэнлівіля. Адначасна мяцежныя атрады разграмілі армейскі гарнізон у Букаву.
Аднак потым поспех пакінуў наймітаў. Спачатку яны пацярпелі парузу ў Кінду, а ў лістападзе страцілі Букаву[1]. Пасля праз мост мяцежныя найміты адступілі ў Руанду.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1967 года прэзідэнт Мабуту запатрабаваў ад урада Руанды экстрадыцыі 119 наймітаў. Руандыйцы адмовіліся, спаслаўшыся на рэзалюцыі, прынятыя Арганізацыяй афрыканскага адзінства. У адказ 11 студзеня 1968 года Мабуту разарваў двухбаковыя адносіны. Пасля некалькіх месяцаў перамоў 24 красавіка найміты былі выгнаны з краіны, і ў пачатку 1969 года дыпламатычныя адносіны паміж Руандай і Конга аднавіліся[2].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- сінгл «Roland the Headless Thompson Gunner» (аўтар Уорэн Зівон, альбом «Excitable Boy», 1978)
- мастацкі фільм «Містэр Боб» (рэжысёр Томас Вінцэнт, Францыя, 2011)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anthony Mockler, The New Mercenaries, Corgi Books, 1985, 153–4, ISBN 0-552-12558-X
- ↑ Nyrop, Richard F.; et al. (1969). Area Handbook for Rwanda. U.S. Government Printing Office.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры. ISBN 978-5-9906069-7-5.