Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1903(1903-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1984(1984-12-27) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці forestry engineer, батанік
Навуковая сфера батаніка[1], лесаводства[1] і Драўняныя расліны[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1955) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1956)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч (25 ліпеня 1903, вёска Енцы, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 27 снежня 1984) — беларускі батанік-дэндролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931). З 1931 года загадчык вучэбна-дасведчаным лясніцтвам, асістэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, у 1937—1941 гадах вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР, з 1946 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біялогіі АН БССР. У 1956—1969 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР, адначасова загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1969—1973 гадах віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, у 1973—1975 гадах навуковы кансультант, з 1975 года загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па развіцці тэорыі і практыкі ляснога і зялёнага будаўніцтва, вывучэнні біялагічных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей росту і развіцця мясцовых і інтрадуцыраваных драўняных раслін у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя. Ім выкананы ўнікальныя даследаванні па вывучэнні марфалагічных прыкмет і асаблівасцей насення і пладоў многіх драўняных раслін. Распрацаваў прыроднае раянаванне тэрыторыі Беларусі для мэтаў інтрадукцыі. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за цыкл работ па вывучэнні марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей драўняных раслін.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973, 1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Айчыннай вайны I і II ступені (1944, 1945), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1951), медалямі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1950.
  • Плодоношение интродуцированных древесных растений и перспективы разведения их в Белорусской ССР. Мн.: Изд-во АН БССР, 1955.
  • Интродуцированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1-3. Мн.: Изд-во АН БССР, 1959-61 (у суаўт.).
  • Плоды и семена лиственных древесных растений. — Мн., 1967 (разам з Ю. Д. Сіроткіным і Н. І. Чакалінскай).
  • Древесные растения и влажность почвы — Мн., 1972. (разам з Т. Ф. Дзяругінай)
  • Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР. Мн.: Наука и техника, 1982.
  • Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]