Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Давідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Давідовіч
Дата нараджэння 15 жніўня 1919(1919-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1993(1993-05-06) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411946
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікалай Пятровіч Давідовіч (15 жніўня 1919 — 6 мая 1993) — лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Мікалай Давідовіч нарадзіўся 15 жніўня 1919 года ў вёсцы Карбачоўка (цяпер — Лагойскі раён Мінскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Скончыў пяць класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. Пераехаўшы ў Комі АССР, працаваў у леспрамгасе. У 1941 годзе Давідовіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, вызваленні Украінскай ССР. Да верасня 1943 года сяржант Мікалай Давідовіч камандаваў кулямётным разлікам 21-га стралковага палка 180-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У канцы верасня 1943 года Давідовіч у складзе перадавога атрада пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР. На заходнім беразе атрад захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго, адлюстроўваючы варожыя контратакі. У баях Давідовіч адзіны застаўся ў жывых з усяго атрада і ў адзіночку на працягу некалькіх гадзін трымаў абарону[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Мікалай Давідовіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 1194[1].

У 1945 годзе Давідовіч скончыў Туркестанское кулямётнае вучылішча. У 1946 годзе ў званні лейтэнанта ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску, працаваў у сферах гандлю і будаўніцтва[1].

23 лістапада 1953 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Давідовіч быў пазбаўлены звання Героя Савецкага Саюза, але 2 снежня 1977 года быў у ім адноўлены. Прычыны гэтага не ўстаноўлены. Памёр 6 мая 1993 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, а таксама шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 564. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).