Перайсці да зместу

Мікола Садковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Садковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 студзеня 1907(1907-01-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1968(1968-08-16)[1] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Сталінская прэмія
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Мікола (Мікалай Фёдаравіч) Садковіч (21 студзеня 1907, вёска Вусце, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі кінадраматург, кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве ў 1928 годзе. Да 1945 года працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942—1945 гг. кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты. У 1946—1947 гг. і з 1950 г. — міністр кінематаграфіі БССР. У 1953—1956 гг. — намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў рускую секцыю СП Беларусі. У 1948—1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1959 гг.). Член СП СССР з 1947 г.

М. Ф. Садковіч вядомы як празаік. У беларускім друку выступіў у 1948 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (сумесна з Я. Львовым, 1951 г., папраўленае і дапоўненае ў 1957 г.), «Повести о ясном Стахоре» (1956 г.), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (1966). Яго творам уласцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасць кампазіцыі і каларытнасць персанажаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.) за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Зноскі

  1. а б Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 8 жніўня 2024.
  • Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 218.
  • Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 439.
  • Садковіч Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 605.
  • Садковіч Мікола // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 76. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).