Міларад Павіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міларад Павіч
сербск.: Milorad Pavić/ Милорад Павић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1929(1929-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння Бялград, Каралеўства Югаславія
Дата смерці 30 лістапада 2009(2009-11-30)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці Бялград, Сербія
Пахаванне
Грамадзянства Югаславія
Сербія
Жонка Jasmina Mihajlović[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, перакладчык, гісторык сербскай літаратуры XVII — XIX стст.
Гады творчасці 19672009
Кірунак нелінейная проза, магічны рэалізм
Мова твораў сербская
Дэбют «Палимпсести» (1967)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
khazars.com
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міларад Павіч (сербск.: Milorad Pavić/ Милорад Павић; 15 кастрычніка 1929, Бялград30 лістапада 2009[4], Бялград) — знакаміты сербскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтва з 1991 года.

Нарадзіўся ў пісьменніцкай сям'і. Жыў у Бялградзе, быў жанаты з пісьменніцай Ясмінай Міхайлавіч. Творы Павіча актыўна перакладаюцца на шматлікія мовы. Быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Выкладаў ва ўніверсітэтах у Бялградзе, Парыжы, Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і іншых.

Пахаваны на Новых могілках у Бялградзе[5].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Палимпсести песме», 1967 («Палімпсесты верша»)
  • «Гвоздена завеса», 1973 («Жалезная завеса»)
  • «Коњи светога Марка», 1976 («Коні святога Марка»)
  • «Руски хрт», 1979 («Рускі хорт»)
  • «Душе се купају последњи пут», 1982 («Душы купаюцца апошні раз»)
  • «Хазарски речник», 1984 («Хазарскі слоўнік»)
  • «Предео сликан чајем», 1988 («Краявід, намаляваны чаем»)
  • «Изврнута рукавица», 1989 («Вывернутая пальчатка»)
  • «Унутрашња страна ветра», 1991 («Унутраны бок ветру»)
  • «Последња љубав у Цариграду», 1994 («Апошняе каханне ў Канстанцінопалі»)
  • «Шешир од рибље коже», 1996 («Капялюш з рыбінай скуры»)
  • «Стаклени пуж», 1998 («Шкляны смоўж»)
  • «Кутија за писање», 1999 («Скрынка для пісьма»)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Творы Павіча на беларускую мову пераклалі Лявон Баршчэўскі[6], Аксана Пісецкая, Сяргей Шупа.

Зноскі

  1. а б Milorad Pavić // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Milorad Pavic // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.glassrbije.org/E/index.php?option
  4. Памёр пісьменнік Міларад Павіч «Наша Ніва», 30 лістапада 2009
  5. Милорад Павич похоронен 3 декабря на Новом кладбище
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]