Міхаіл Герасімавіч Калінкін
Міхаіл Гераімавіч Калінкін | |
---|---|
Михаил Герасимович Калинкин | |
Дата нараджэння | 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне |
|
Бітвы/войны |
савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Герасімовіч Калінкін (красавік 1916 года, вёска Падольнае, Падольненская воласць, Вярэйскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя (цяпер сельскае паселішча Веселёўскае, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — 22 лістапада 1943 года, вёска Студзянец, Кармянскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР (цяпер Літвінавіцкі сельсавета, Беларусь)) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 175-й асобнай штрафной роты 3-й арміі Беларускага фронту, капітан. Закрыў сваім целам амбразуру кулямёта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1916 годзе ў вёсцы Падольнае ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў школы, затым працаваў трактарыстам МТС, шафёрам раённага аддзела аховы здароўя ў горадзе Вярэя[1].
У 1937 г. (па іншых дадзеных 1938) годзе быў прызваны ў РККА. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. У баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў з 26 ліпеня 1941 года.
На пачатак 1943 года з’яўляўся камандзірам 175-й асобнай армейскай штрафной роты 3-й арміі. Вызначыўся ў баях, якія доўжыліся з 13 лютага па 15 сакавіка 1943 года. На той момант рота была нададзена 283-й стралковай дывізіі, якая, займаючы пазіцыі на захад ад шашы Мцэнск — Арол, спрабавала развіць наступ на Болхаў. Штрафная рота, якой камандаваў капітан Калінкін, у ходзе наступлення на вёску Гарадзішча першай ўварвалася ў траншэі і цалкам авалодала вёскай, а затым і ўтрымала яе да падыходу частак дывізіі. Капітан Калінкін быў паранены, але не пакінуў поле бою. Пасля гэтага бою ўвесь асуджаны састаў штрафной роты быў датэрмінова вызвалены са зняццем судзімасці. Капітан Калінкін быў прадстаўлены да ордэна Айчыннай вайны 2-й ступені, але быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (18 красавіка 1943 года).
У ліпені 1943 года дывізія працягвала весці баі ў тым жа раёне, спрабуючы прарваць абарону праціўніка ў ходзе Болхаўска-Арлоўскай аперацыі. М. Г. Калінкін, камандуючы той жа ротай, вызначыўся зноў і зноў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (24 жніўня 1943 года).
22 лістапада 1943 года 3-я армія на заключным этапе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі перайшла ў наступ на поўнач ад Жлобіна ў напрамку на Бабруйск. 175-я асобная штрафная рота была нададзена 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі і была кінута на прарыў ўмацаванага вузла ў вёсцы Студзянец. Капітан Калінкін, камандуючы ротай, першым уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў з аўтамата 12 салдат і афіцэраў праціўніка, затым у рукапашнай сутычцы яшчэ 3 салдат. Падчас пераследу ворагаў, якія адыходзілі, рота была затрыманая кулямётным агнём. Камандзір роты, ужо будучы параненым, падбег да дзоту, і кінуў у яго дзве гранаты. У гэты час быў паранены другі раз, падпоўз да дзоту і закрыў яго сваім целам, кінуўшы ўнутр яшчэ адну гранату.
Быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Рудня, ужо на захад ад таго рубяжа, на якім загінуў. У 1958 годзе быў перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Касцюкоўка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Калінкіну Міхаілу Герасімавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Помнік герою і мемарыяльная дошка ўстаноўлены ў вёсцы Студзянец Гомельскай вобласці. У вёсцы Літвінавічы і пасёлку Карма яго імем названы вуліцы.
Зноскі
- ↑ Наро-Фоминский район . Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калинкин, Михаил Герасимовіч. Сайт «Героі краіны».
- Узнагародны ліст.
- Узнагародны ліст.
- Узнагародны ліст.
- Данясенне аб беззваротных стратах.
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Кармянскім раёне
- Пахаваныя ў Кармянскім раёне
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці