Міхаіл Рыгоравіч Батракоў
Міхаіл Рыгоравіч Батракоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі |
Дата смерці | 16 студзеня 1945 (22 гады) |
Месца смерці | Усходняя Прусія |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | бранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне | капітан |
Камандаваў | танкавай ротай |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаі́л Рыго́равіч Батрако́ў (5 жніўня 1922, вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — 16 студзеня 1945) — савецкі афіцэр-танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, старшы лейтэнант [1].
Герой Савецкага Саюза (24.3.1945)[2], капітан.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 жніўня 1922 года ў вёсцы Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.
У Чырвонай арміі з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года[2]. Ваяваў на Паўночным Каўказе, Кубані, у Беларусі, Літве, Усходняй Прусіі[2]. У 1943 годзе скончыў Майкопскае Бранятанкавае вучылішча. Сябра ВКП(б) з 1943 года.
Камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады (5-я армія, 3-і Беларускі фронт) старшы лейтэнант Міхаіл Батракоў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Прыбалтыкі.
26 ліпеня 1944 даручанае Батракову танкавае падраздзяленне ў кровапралітным баі прарвала моцна умацаваную абарону праціўніка на правым беразе ракі Нёман каля літоўскага горада Каўнаса. Але ў тыле гітлераўцаў шлях танкістам роты старшага лейтэнанта Міхаіла Батракова заступілі тры дзесяткі танкаў праціўніка. Рота афіцэра-танкіста Батракова адбіла 4 контратакі, знішчыўшы пры гэтым 14 танкаў[2]. Экіпаж танка камандзіра роты старшага лейтэнанта Батракова М. Р. падбіў 5 варожых танкаў[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старшаму лейтэнанту Батракову Міхаілу Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Намеснік камандзіра танкавага батальёна па тэхнічнай частцы 120-й танкавай брыгады капітан Батракоў М. Р. загінуў у баі 16 студзеня 1945 на тэрыторыі Усходняй Прусіі[2]. Пахаваны ў літоўскім горадзе Кібартай[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Два ордэна Чырвонай Зоркі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Героя названыя вуліца ў горадзе Ветцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і школа ў роднай вёсцы Радуга. У Радузе пастаўлены помнік[2]. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 350.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Рыгоравіч Батракоў на сайце «Героі краіны»