Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў
Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1917 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 верасня 1946[1] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (15 лістапада 1917, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — 8 верасня 1946, Баранавічы) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года.
Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў.
Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў здзейсніў 222 баявыя вылеты.
Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года і 29 чэрвеня 1945 года за 127 паспяховых баявых вылетаў, узорнае выкананне баявых задач камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Данбаса, Паўночнага Каўказа і Крыма. Асабліва вызначыўся Сцепанішчаў пры знішчэнні жывой сілы і артылерыі праціўніка ў раёне Кенігсберга.
Агулам за гады вайны Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявых вылеты. Быў цяжка ранены.
Пасля вайны жыў у Баранавічах.
Скончыў жыццё самагубствам з табельнай зброі ў верасні 1946 года. Пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль рэшткі ў 1954 годзе перанесены на гарадскія могілкі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
На радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст.
Імем Сцепанішчава названы вуліцы і школы, у тым ліку ў Баранавічах[2], Задонску, Нальчыку, Ліпецку, Валгаградзе.
У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена пліта шэрага мармуру (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»[3]
Зноскі
- ↑ Степанищев Михаил Тихонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ В Барановичах появится остановка «Сквер имени Степанищева» (руск.) . nashkraj.by. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Воінскія пахаванні ў г. Баранавічы. Праект «Нк» да Дня Перамогі Архівавана 26 сакавіка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. (руск.)
- Сцепані́шчаў Міхаіл Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Баранавічах
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Застрэліліся ў СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці