НТБ-Беларусь
НТБ-Беларусь | |
---|---|
Краіна | Расія |
Зона вяшчання | Беларусь |
Дата пачатку вяшчання | 4 ліпеня 2006 (18 гадоў таму) |
Заснавальнік | НТБ (Масква; Газпрам-Медыя) |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Сяргей Булацкі |
Сайт | tvr.by/bel/televidenie/ntv-belarus |
«НТБ-Беларусь» (руск.: НТВ Беларусь) — беларускі тэлеканал. Ліцэнзаваная версія канала НТБ. Эфірнае вяшчанне ажыццяўляецца з 4 ліпеня 2006 года. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 года — адзіная версія канала НТБ, даступная ў кабельных сетках Беларусі (раней паралельна трансляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчання: 6:00 — 0:30.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 90-гадах тэлеканал НТБ сам аплочваў сваё вяшчанне ў Беларусі. Ён вяшчаў у поўным аб’ёме, без мясцовай рэкламы і ўласных уставак, перапынкаў у вяшчанні. Аднак ў 2001 годзе Белтэлерадыёкампанія пачынае ўстаўку сваёй рэкламы ў эфір[1]. Перагаворы ні да чаго не прыводзяць, і НТБ перастае аплочваць вяшчанне. Уласна, вяшчанне пачынае ўразацца, вясцісь са шматлікімі перапынкамі. З эфіру маглі знікаць некаторыя баявікі і эратычныя фільмы, якія паказвалі на расійскім канале, у сувязі з чым канал у Беларусі мог або адключаецца раней па часе[2], або забіваць гэтыя эфірныя прамежкі перадачамі іншага зместу[3]. Нават нягледзячы на тое, што ў 2004 годзе НТБ перайшоў на кругласутачнае вяшчанне, Белтэлерадыёкампанія, як і раней, адключала яго на нач.
Пасля захопу НТБ у 2001 годзе мінская версія тэлеканала пачынае губляць папулярнасць.
4 ліпеня 2006 года на беларускіх частотах НТБ Белтэлерадыёкампанія запусціла вяшчанне беларускай версіі тэлеканала НТБ пад назвай «НТБ-Беларусь»[4]. Так як некаторыя праграмы выразаліся з эфіру, то гледачы глядзелі міжнародную версію (руск.: НТВ Мир).
У 2009 годзе канал пачынае ўстаўляць у сетку вяшчання свае праекты, сярод якіх — «Урачэбныя таямніцы» і «Астрапрагноз», якія транслююцца па сённяшні дзень.
11 лютага 2019 года тэлеканал пачаў вяшчанне ў фармаце HD[5].
Праграмная палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Праграмны пакет канала фарміруецца паводле прававых дамоўленасцей з расійскім бокам.
«НТБ-Беларусь» транслюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТБ. Выключэнне галоўным чынам складае змест, распаўсюд якога абмежаваны тэрыторыяй Расіі. Як правіла, гэта перадачы чужой вытворчасці — «Свая гульня», «Quattroruote», фільмы і серыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Штодзень выходзяць некалькі выпускаў навін: «Сёння», «Сёння. Галоўнае»[6]. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэкламнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэкламадаўцамі тэлеканалаў. На «НТБ-Беларусь» больш рэкламы, чым на НТБ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёння ў 23:15» транслюецца ў 23:30[6].
Вяшчанне
[правіць | правіць зыходнік]«НТБ-Беларусь» ажыццяўляе вяшчанне ў лічбавым стандарце DVB-T. Пры гэтым сігнал распаўсюджваецца праз эфірнае (аналагавыя і лічбавыя перадатчыкі) і кабельнае тэлебачанне. На 1 жніўня 2010 года тэхнічны ахоп аналагавага эфірнага вяшчання складае 64,2 %, лічбавага — 72,42 % насельніцтва Беларусі. Таксама канал прысутнічае ў асноўным пакеце ўсіх кабельных аператараў рэспублікі. Канал вяшчае толькі на тэрыторыі Беларусі. З 4 ліпеня 2006 па 15 мая 2015 года канал трансляваўся ў аналагавым фармаце.
Праграмы ад НТБ
[правіць | правіць зыходнік]- «Мальцава»
- «Месца сустрэчы»
- «Спецыяльны выпуск»
- «Агляд. Надзвычайнае здарэнне»
- «Сёння»
- «Суд прысяжных»
- «Заснавана на рэальных падзеях»
- «Крутая гісторыя»
- «Паедзем, паядзім!»
- «Сакрэт на мільён»
- «Чакай мяне»
- «Першая перадача»
- «Галоўная дарога»
- «Кватэрнае пытанне»
- «Дачны адказ»
- «Вынікі тыдня»
- «Ежа жывая ці мёртвая»
- «НашПотребНадзор»
- «Хто ў доме гаспадар?»
- «Ты супер!»
- «Ты не паверыш!»
- «Новыя рускія сенсацыі»
- «Следства вялі…»
- «Цэнтральнае тэлебачанне»
- «Цуд тэхнiкi»
- «Кватэрнiк НТБ»
Уласная вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]- «Астрапрагноз»
- «ЧП. BY»
- «Зразумець і абясшкодзіць»
- «Terra incognita. Беларусь невядомая»
- «Урачэбныя таямніцы плюс»[7]
Лагатып
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — 2-гі па ліку.
- З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 лагатып быў з цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе блакітны прамавугольнік са словам «БЕЛАРУСЬ». Знаходіўся ў левым ніжнім вугле.
- З 30 жніўня 2010 па сённяшні час выкарыстоўваецца той ж лагатып, але ў крыху мадэрнізаванам выглядзе: ён стаў без блакітнага прамавугольніка і паменшаны ў 1,5 разы. Знаходзіцца там жа.
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал шмат разоў падвяргаўся крытыцы з-за таго, што з праграмы «Сёння» неаднаразова выразаліся сюжэты пра Беларусь, у прыватнасці, з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі[8].
Тэхнічная хітрасць заключаецца ў тым, што навіны загадзя запісваюцца са спадарожніка, які вяшчае на ўсходнія рэгіёны Расіі. Трансляцыя туды ідзе на некалькі гадзін раней, чым на Маскву. Затым відэазапіс мантуецца ў Мінску. Пры гэтым з яго выразаюць усе сюжэты пра прэзідэнцкія выбары і падмяняюць арыгінальны выпуск навін з Расіі сваім, змантаваным. У выніку, з пункту гледжання радавога гледача, расійскія тэлеканалы пра беларускія выбары нібыта наогул не паведамляюць.
- Серыял «Хросны бацька?!» не з’яўляўся ў эфіры «НТБ-Беларусь» па зразумелых прычынах. Кіраўнік дырэкцыі тэлеканала «НТБ-Беларусь» Сяргей Булацкі, каб пазбегнуць праблем, адказваць на пытанне пра прычыны зняцця з эфіру адмовіўся.
- Праграма «Міжнародная піларама» была забароненая да паказу ў Беларусі ў лістападзе 2016 года, праз два месяцы пасля прэм’еры. У выпуску ад 19 ці 26 лістапада, што патрапіў пад цэнзуру, вядучы Тыгран Кеасаян высмеяў рээкспарт Лукашэнкі ў Расію санкцыйных тавараў, з-за якога расіяне «ядуць яблыкаў у пяць разоў больш, чым іх вырабляюць у Беларусі», распавёў «пра беларускіх гастарбайтараў, што бягуць ад галечы і беспрацоўя на радзіме, „выбары“, перапісванне Канстытуцыі, цалаванне і незвычайную вяртлявасць дыктатара, з-за якой ён аказваецца ў „нязручных позах“ то перад Расіяй, то перад Захадам»[9].
Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забараняюць. На гэтым тыдні ён зрабіў гэта зноў.
Вы мяне прабачце, суграмадзяне, але ці не да хрэна мы з вамі жарэм яблыкаў? З іншага боку, куды Беларусі дзявацца, акрамя як заваліць нас яблыкамі? У іх жа ўсяго дзве паспяховыя бізнес-мадэлі: бульба і пасада прэзідэнта. Зрэшты, нядаўна з’явілася і трэцяя: брытанскія навукоўцы паведамляюць, што ў гэтым годзе самым прыбытковым бізнесам стаў выраб налепак «Зроблена ў Беларусі».
Зрэшты, і пасля забароны праграмы да паказу жарты пра Лукашэнку не спыняліся. Частка выпуску ад 13 мая 2017 года была прысвечана гуманітарнай дапамозе жыхарам Украіны ад Беларусі. НТБ заўважыла ў спісе туалетную паперу[10]. У далейшым жарты пра прэзідэнта Беларусі прысутнічалі практычна ў кожным выпуску праграмы.
Убачыўшы ўкраінскае Еўрабачанне, Беларусь так разжалілася, што адправіла ў/на Украіну туалетную паперу. Давайце, па-першае, павіншуем Беларусь: краіна нарэшце знайшла кагосьці бядней сябе. Як гаворыцца, чым багатыя, тым і падціраюца. 8 тысяч рулонаў туалетнай паперы! Нават беларусы зразумелі, што ў/на Украіне жопа. Але пакуль не зразумелі, што 8 тысяч рулонаў для ўкраінскай дупы відавочна недастаткова... Тушонка, алей, макароны і туалетная папера: вырашылі забяспечыць увесь стрававальны працэс пад ключ. Мяркуючы па наборы, у/на Украіне вырашылі правесці фестываль макарон па-флоцку, і арганізатары чуюць, што пройдзе ён не вельмі добра. Я нават не ведаю, што смачней: беларускія макароны ці беларуская туалетная папера. Крыўдна толькі, што бацька зажыліў хахлам знакамітыя беларускія ананасы. Дарагія ўкраінцы, не забывайце: Лукашэнка — пажылы чалавек. Банкі потым вярніце!
Зноскі
- ↑ ЧЕМ ВАС ОБРАДОВАЛ И ЧЕМ ОГОРЧИЛ ТЕЛЕЭКРАН НА МИНУВШЕЙ НЕДЕЛЕ? (руск.). Труд (8 лютага 2001).
- ↑ Пора пропалывать «клубнику» (руск.). Беларусь сегодня (28 красавіка 2001).
- ↑ Белорусское телевидение не пустило «Робермана» на НТВ (руск.)(недаступная спасылка). Радио «Свобода» (27 лютага 2001). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2016. Праверана 31 снежня 2018.
- ↑ "В Беларуси перекрывают НТВ". Комсомольская правда(руск.). 2006-06-20. Праверана 2017-10-23.
{{cite news}}
:|first=
не мае|last=
(даведка) - ↑ Телеканал «НТВ-Беларусь» перешёл на вещание в формате HD (руск.). www.cableman.info. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ а б Праграма вяшчання тэлеканала НТБ-Беларусь . НДТРК РБ.
- ↑ Андрианов, С.. Доктор, автор и ведущий программы «Врачебные тайны» Александр Терещенко: «Стыдно знать, как зовут парикмахера но не знать имени своего врача» (руск.). Комсомольская правда (27 чэрвеня 2013). Праверана 30 верасня 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Грынявіцкая. Беларусы не бачаць сюжэтаў з Беларусі на расійскіх тэлеканалах (руск.)(недаступная спасылка) (14 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 22 кастрычніка 2018.
- ↑ На НТБ жорстка пажартавалі з Лукашэнкі (руск.). Хартыя’97 (28 лістапада 2016).
- ↑ Расійскі тэлеканал НТВ брудна «пасмяяўся» над гуманітарнай дапамогай Беларусі жыхарам Украіны (руск.). Наша Ніва (15 мая 2017).