Перайсці да зместу

Навум Яфімавіч Трахтэнберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навум Яфімавіч Трахтэнберг
Дата нараджэння 4 студзеня 1910(1910-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1977(1977-10-16) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Навум Яфімавіч Трахтэнбе́рг[1][2] (4 студзеня 1910, Бахмач, Канатопскі павет Чарнігаўскай губерні Расійская імперыя — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР, СССР) — беларускі і савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР[3].

Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 года — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года[4]. У кастрычніку 1934 года пераехаў у Мінск.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага Мінска[5].

Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 года — у Белдзяржпраекце[4]. У 19531956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 19541976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 годзе за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Выбраныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
Будынак мэрыі ў Бірабіджане

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (19351936; 1949), Магілёва (19371939, разам з М. Андросавым)[6], Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 19581959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (19371939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (19441964)[4], праект будынка сучаснай мэрыі ў Бірабіджане (1934)[7].

Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966)[4].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі[4].