Перайсці да зместу

Нан-Мадол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нан-Мадол*
Nan Madol: Ceremonial Centre of Eastern Micronesia**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі I, III, IV, VI
Спасылка 1503
Рэгіён*** Аўстралія і Акіянія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2016  (40 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Нан-Мадол (англ.: Nan Madol) — мегалітычны помнік сусветнай спадчыны ў Федэратыўных Штатах Мікранезіі ў 2,42 км ад вострава Панпеі. Агульная плошча — 76,7 га.

Нан-Мадол уяўляе 92 штучныя астраўкі[1] каля заходняга берага каралавага вострава Тэмвен. На некаторых астраўках захаваліся рэшткі муроў, магільняў і іншых збудаванняў. Штучны архіпелаг і збудаванні на ім узведзены з буйных слупападобных базальтавых камянёў. Найстаражытнейшыя пабудовы датуюцца 1180 - 1200 гг. н. э.[2]

Мяркуецца, што Нан-Мадол з'яўляўся рэлігійным і палітычным цэнтрам дынастыі Сау-Дэлеураў (літаральна "валадароў вострава"), якая кіравала Панпеі ў XII - XVI стст. Згодна вуснай традыцыі, ён быў прысвечаны мясцоваму бажаству Nahnisohn Sapw[3]. У гэты перыяд насельніцтва Панпеі магло дасягаць 25 000 чалавек. Яно было знаёма з керамікай[4]. У пачатку XVII ст. дынастыя Сау-Дэлераў была зрынута іншаземным правадыром Ісакелекелам. Нан-Мадол быў пакінуты каля 1700 г.[5]

У наш час з'яўляецца важнай турыстычнай славутасцю Мікранезіі. У 2016 г. быў абвешчаны аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Nan Madol даведнік на сайце Wikivoyage

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1503
рус.англ.фр.