Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі БССР
Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР | |
---|---|
скарочана — НКДБ БССР | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння |
3 лютага 1941 14 красавіка 1943 |
Дата скасавання |
17 ліпеня 1941 22 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т дзяржа́ўнай бяспе́кі БССР (НКДБ БССР) (руск.: Народный комиссариат государственной безопасности БССР) — рэспубліканскі орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, існаваўшы ў 1941 і 1943—1946 гадах. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ходзе рэформы органаў дзяржаўнай бяспекі 3 лютага 1941 года са складу НКУС БССР быў выдзелены НКДБ БССР. Але ўжо 17 ліпеня 1941 года наркамат быў скасаваны і зноў далучаны да НКУС БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 14 красавіка 1943 года з структуры НКУС СССР быў выдзелены самастойны орган забеспячэння дзяржаўнай бяспекі — Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі. Народныя камісарыяты у саюзных і аўтаномных рэспубліках уваходзілі ў сістэму НКДБ СССР. У краях і абласцях ўтвараліся ўпраўленні НКДБ.
На тэрыторыі нашай рэспублікі сістэма органаў дзяржаўнай бяспекі была адноўлена ў другой палове 1943 года. Фармальна ж працэс утварэння рэспубліканскага Наркамата дзяржбяспекі быў замацаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 снежня 1943 года (НКДБ БССР часова, да вызвалення Мінска ў ліпені 1944 года размяшчаўся ў г. Гомелі). У акупаваных абласцях арганізоўваліся абласныя аператыўна-чэкісцкія групы НКДБ БССР.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У складзе Наркамата былі створаныя наступныя ўпраўленні:
- 1 упраўленне — разведка;
- 2 упраўленне — контрразведка;
- 3 упраўленне — транспартнае;
- 4 упраўленне — арганізацыя тэрору і дыверсій на занятых немцамі тэрыторыях;
- 5 упраўленне — шыфраванне-дэшыфраванне і спецсувязь;
- 6 упраўленне — ахова кіраўнікоў партыі і ўрада;
- 7 упраўленне — адміністрацыйна-гаспадарчае фінансавае ўпраўленне.
Таксама ў склад Наркамата ўваходзілі:
- чатыры самастойных аддзела:
- «А» — улікова-архіўны;
- «Б» — аператыўна-тэхнічны;
- «В» — ваенная цэнзура і перлюстрацыя карэспандэнцыі;
- аддзел кадраў;
- следчая часць па асабліва важных справах;
- сакратарыят.
Наркамы дзяржаўнай бяспекі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краско, Г. Г. Проблемы трансформации системы советских органов государственной безопасности : 1943-1960 гг.(руск.) // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. — Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава», 2008. — С. 28-33.(недаступная спасылка)