Наталля Васілеўна Зубарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Васілеўна Зубарэвіч
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1954(1954-06-07) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканоміка-георгаф, выкладчыца ўніверсітэта, эксперт
Навуковая сфера эканамічная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Васілеўна Зубарэвіч (7 чэрвеня 1954) — расійскі эканоміка-географ, спецыяліст у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, сацыяльнай і палітычнай геаграфіі. Прафесар кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Расіі  (руск.) геаграфічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава  (руск.) (з 2005). Доктар геаграфічных навук, прафесар.

Дырэктар рэгіянальнай праграмы Незалежнага інстытута сацыяльнай палітыкі. Эксперт Праграмы развіцця ААН і маскоўскага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе скончыла кафедру эканамічнай геаграфіі СССР  (руск.) геаграфічнага факультэта  (руск.) Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1977 года і па цяперашні час працуе на кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Расіі  (руск.) геаграфічнага факультэта МДУ.

У 1990 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата геаграфічных навук.

У 2003 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара геаграфічных навук на тэму «Сацыяльнае развіццё рэгіёнаў Расіі у пераходны перыяд».

У 1998—2004 гадах — дацэнт, з 2005 года-прафесар кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Расіі геафака МДУ, дзе чытала курсы лекцый «Геаграфія невытворчай сферы», «Сучасныя праблемы рэгіянальнага развіцця», «Новыя напрамкі сацыяльнай геаграфіі».

З 2003 года сумяшчае выкладчыцкую дзейнасць з працай дырэктара рэгіянальнай праграмы Незалежнага інстытута сацыяльнай палітыкі. Праграма «Сацыяльны атлас расійскіх рэгіёнаў» дапамагае даследчыкам, інвестарам, палітыкам, выкладчыкам і студэнтам. З яе дапамогай можна ўбачыць вастрыню існуючых у рэгіёнах праблем, ацаніць чалавечы капітал і сацыяльную інфраструктуру, пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі рэгіянальнага развіцця.

З 2010 года — сапраўдны член Асацыяцыі расійскіх географаў-грамадствазнаўцаў (АРГГ), член экспертнага савета АРГГ.

Пастаянна ўдзельнічае ў якасці кіраўніка і адказнага выканаўцы ў праграмах Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю РФ  (руск.), Міністэрства працы і сацыяльнай абароны  (руск.), а таксама ў міжнародных праектах і праграмах, у тым ліку ў праектах праграмы развіцця ААН (штогадовыя даклады аб развіцці чалавечага патэнцыялу ў РФ), Маскоўскага бюро Міжнароднай арганізацыі працы («Стратэгія скарачэння беднасці ў Расіі», «Стратэгія гендэрнай развіцця Расіі»), праграмы ТАСІС («Рэфармаванне сістэмы сацыяльнай абароны ў РФ» і «Маніторынг рэгіянальных рэформаў у РФ»), фонду сацыяльных праектаў Сусветнага Банка («Распрацоўка методыкі фарміравання мадэлі развіцця сацыяльнай інфраструктуры рэгіёну») і інш.

Па запрашэнні міжнародных арганізацый Зубарэвіч таксама чытае лекцыі ва ўніверсітэтах і дзяржаўных органах улады Казахстана, Кіргізіі, Азербайджана, Украіны, Нідэрландаў, ФРГ.

У 2018 годзе ўвайшла ў склад экспертнага журы Прэміі Рускага геаграфічнага таварыства[1].

Пад навуковым кіраўніцтвам М. В. Зубарэвіч абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

У верасні 2020 года падпісала ліст у падтрымку пратэстных акцый у Беларусі[2].

«Тэорыя чатырох Расіі»[правіць | правіць зыходнік]

Н. В. Зубарэвіч — аўтар так званай «тэорыі чатырох Расій», развітой ёю з існуючай у эканамічнай геаграфіі з 1970-х гадоў цэнтра-перыферыйнай мадэлі  (руск.) развіцця прасторы (цэнтр і перыферыя). Расія ў сацыяльна-эканамічным дачыненні тлумачыцца ўнутрана неаднароднай, падзеленай на адносна развітыя гарады і адсталую правінцыю.

  • Расія-1 аб’ядноўвае Маскву і гарады-мільённікі, у якіх пражывае 21 % насельніцтва Расіі. 12 гарадоў краіны ўяўляюць сабой пераважна постіндустрыяльнае грамадства (за выключэннем Омска, Пермі, Чалябінска, Валгаграда і Уфы), у іх канцэнтруецца сярэдні клас Расіі. У гэтыя гарады накіравана асноўная ўнутраная міграцыя: мільённікі сцягваюць насельніцтва сваіх рэгіёнаў, Масква — ўсёй краіны. У гэтую катэгорыю могуць быць аднесены гарады з насельніцтвам звыш 500 тысяч альбо звыш 250 тысяч жыхароў (што складае каля 36 % насельніцтва краіны). Гэтыя людзі маюць доступ да працоўных месцаў, рынкаў, культуры і інтэрнэту.
  • Расія-2 аб’ядноўвае індустрыяльныя гарады, монагарады, з насельніцтвам ад 20 да 250 тысяч жыхароў (а таксама больш буйныя прамысловыя гарады — Тальяці, Чарапавец і іншыя). Насельніцтва гэтых гарадоў, якое складае 25 % насельніцтва краіны, занята ў асноўным у прамысловасці, малаадукавана і працягвае весці "на думку аўтара, «савецкі лад жыцця». Плацежаздольнасць насельніцтва нізкая.
  • Расія-3 аб’ядноўвае расійскую глыбінку — малыя гарады і вёскі, дзе пражывае 38 % усяго насельніцтва краіны. У гэтых населеных пунктах ідзе скарачэнне і старэнне насельніцтва.
  • Расія-4 аб’ядноўвае Рэспублікі Паўночнага Каўказа і поўдня Сібіры (Тыва, Алтай), на якія прыходзіцца менш за 6 % насельніцтва краіны. Эканоміка гэтых рэгіёнаў залежыць ад падтрымкі федэральнага цэнтра[3].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам, сааўтарам і навуковым рэдактарам шэрагу манаграфій, у тым ліку:

  • Зубаревич Н. В. Эволюция взаимоотношений центра и регионов России: от конфликтов к поиску согласия / Под ред. Д.Азраэла, Э.Паина, Н.Зубаревич. — М.: Комплекс-Прогресс, 1997.
  • Алексеев А. И., Зубаревич Н. В., Кузнецов О. В. Региональные различия и человеческое развитие: Доклад о развитии человеческого потенциала в РФ. Год 1998. Программа развития ООН. — М.: Права человека, 1998.
  • Зубаревич Н. В. Динамика промышленного производства на карте России // Рынок ценных бумаг. 1999. № 5.
  • Алексеев А. И., Зубаревич Н. В. Кризис урбанизации и сельская местность России // Миграция и урбанизация в СНГ и Балтии в 1990-е гг. / Под ред. Ж. А. Зайончковской. — М.: Адамантъ, 1999.
  • Регион как субъект политики и общественных отношений / Под ред. Н.B.Зубаревич. — М: МОНФ, 2000. — 224 с.
  • Зубаревич Н. В. Социальное развитие регионов России: проблемы и тенденции переходного периода. — М.: Эдиториал УРСС, 2003. (переиздания 2005, 2007).
  • Россия регионов: в каком социальном пространстве мы живём? / Под ред. Н.B.Зубаревич. — М.: Поматур, 2005. — 280 с.
  • Зубаревич Н. В. Крупный бизнес в регионах России: территориальные стратегии развития и социальные интересы. М.: Независимый институт социальной политики, 2005.[4] — ISBN 5-86208-176-3.
  • Зубаревич Н. В. Регионы России: неравенство, кризис, модернизация. — М.: Независимый институт социальной политики, 2010. — 160 с. — ISBN 978-5-903599-10-3.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародны Лявонцьеўскі медаль (2009). Узнагароджана за дасягненні ў рэгіянальным эканамічным аналізе і абгрунтаванні рэгіянальных эканамічных рэформаў у Расіі[5].
  • Прэмія імя М. М. Баранскага (2015). Узнагароджана ў складзе калектыву падручніка «Россия: социально-экономическая география».
  • Прэмія імя Ягора Гайдара (2016)[6]. Узнагароджана ў намінацыі «За выдатны ўклад у галіне эканомікі».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, ёсць дачка[7][8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]