Нотынгем
Горад і ўнітарная адзінка
Нотынгем
Nottingham
| ||||||||||||||||||||||||||||
Но́тынгем (англ.: Nottingham) — горад у Вялікабрытаніі ў цырыманіяльным графстве Нотынгемшыр. Насельніцтва горада складае 306 700 чалавек, паводле дадзеных на 2010 год. Нотынгем славіцца сваёй сувязю з легендай пра Робін Гуда, а падчас прамысловай рэвалюцыі атрымаў прызнанне ва ўсім свеце сваёй вытворчасцю шнуркоў і веласіпедаў. Ён атрымаў свой статус горада як урачыстасць каралевы Вікторыі ў 1897 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нотынгем быў заснаваны саксонскімі пасяленцамі, каля VII стагоддзя, затым яго заваявалі датчане. У IX стагоддзі ён стаў адным з пяці гарадоў у вобласці Дацкага права. Паводле афіцыйнай версіі назва горада ў старажытнасці гучала як «Снотынгахем» і адбылася ад імя аднаго з мясцовых правадыроў, Снота. Гук «с» у пачатку слова пасля быў згублены.
Імя горада Нотынгем звязана з узнікненнем легенды пра Робін Гуда. У горадзе ўстаноўлены помнік знакамітаму разбойніку.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сабор Святога Варнавы — галоўны каталіцкі храм горада
- Уолатан-хол — адзін з выбітных помнікаў англійскага Рэнесансу
- Царква Усіх Святых
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Любляна, Славенія
- Мінск, Беларусь
- Карлсруэ, Германія
- Харарэ, Зімбабвэ
- Гент, Бельгія
- Нінбо, Кітай
- Тымішаара, Румынія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нотынгем
- Сайт горада