Нівы (Жлобінскі раён)
Аграгарадок
Нівы
| ||||||||||||||||||||||
Нівы на Вікісховішчы
|
Ні́вы[1] (трансліт.: Nivy, руск.: Нивы) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 97 км ад Гомеля.
Акружаны меліярацыйнымі каналамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, круподрабільня, вятрак.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгаса «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1858 — 34 двары, 216 жыхароў; 1897 — 62 двары, 476 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагоддзе: 1925 — 149 двароў; 1940 — 106 двароў, 483 жыхары; 1959 — 871 жыхар (паводле перапісу); 2000[3] — 307 двароў, 812 жыхароў
- XXI стагоддзе: 2004 — 309 гаспадарак, 787 жыхароў[4]
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Нівы́
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 310. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 310. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нівы (Жлобінскі раён)