Ніўкі (Брагінскі раён)
Пасёлак
Ніўкі
|
Ні́ўкі — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 37 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 156 км ад Гомеля.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Праз вёску праходзіць дарога мясцовага значэння «Андрэеўка—Мікалаеўка—Ніўкі» (Н3491).
За 2,5 км знаходзіцца пуцявы пост Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Будынкі драўляныя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне пасёлка 28 верасня 1943 года адмеціўшымся начальніку штаба кавалерыйскага палка капітану А. В. Красікаву, санінструктару І. М. Пятлюку, радавому Р. Ф. Нагорнаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
- 2006 — Насельніцтва атсутнічае.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0