Іосіф Мацвеевіч Пятлюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Мацвеевіч Пятлюк
Иосиф Матвеевич Петлюк
Дата нараджэння 2 лютага 1897(1897-02-02)
Месца нараджэння в. Няміраўка, Дубенскі павет, Валынская губерня, цяпер Радзівілаўскі раён, Ровенская вобласць
Дата смерці 26 верасня 1968(1968-09-26) (71 год)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў медыцынская служба
Гады службы 19181920, 19411945
Званне
Малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Іосіф Мацвеевіч Пятлюк (20 лютага 1897, с. Няміраўка, Дубенскі павет, Валынская губерня[1]26 верасня 1968 г., Масква) — санітарны інструктар кавалерыйскага эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшыня медыцынскай службы[2], Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1897 года ў сям'і селяніна. Рускі. Скончыў пачатковую школу.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі сышоў добраахвотнікам у шэрагі Чырвонай Арміі, ваяваў на франтах Грамадзянскай вайны. Па заканчэнні баёў працаваў цесляром у горадзе Кізыл-Арват Краснаводскай вобласці Туркменіі. Працаваў дзясятнікам будаўнічай брыгады на станцыі Каўказская.

Зноў у Чырвонай Арміі з верасня 1941года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў у складзе 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі[3].

Фельчар кавалерыйскага эскадрона гвардыі старшына медыцынскай службы Іосіф Петлюк у ноч на 28 верасня 1943 года ў складзе ўзвода на падручных сродках пераадолеў раку Дняпро ля вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. За 15 дзён фельчар вынес з поля бою і пераправіў на левы бераг пяцьдзясят параненых байцоў з іх зброяй.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшыне медыцынскай службы Петлюку іосіфу Мацвеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 3282.

У 1944 годзе пасля цяжкага ранення І. М. Пятлюк доўга лячыўся ў шпіталі. Пасля выздараўлення быў прызначаны камандзірам узвода ў школу санітарных інструктараў горада Гарбатава Горкаўскай вобласці[4].

Пасля вайны малодшы лейтэнант медыцынскай службы Пятлюк І. М. — у запасе, а затым у адстаўцы. Жыў у Маскве. Працаваў старшым лабарантам у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Баўмана. Памёр 26 верасня 1968 года. Пахаваны ў Маскве на Мікола-Архангельскіх могілках (участак 52).

Зноскі

  1. Цяпер Пулінскі раён, Ровенская вобласць, Украіна
  2. На дату прадастаўлення да прысваення звання Героя Савецкага Саюза
  3. Пазней была пераўтворана ў 16-ю гвардзейскую і атрымала ганаровае найменне «Чарнігаўская»
  4. Цяпер Ніжагародская вобласць

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Ими гордится Туркменистан. Ашхабад, 1973.
  • Их подвиг бессмертен. Львов, 1983.
  • Кузьмин М. К. Медікі — Герои Советского Союза. М., 1970.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Іосіф Мацвеевіч Пятлюк на сайце «Героі краіны»