Павел Акінфіевіч Хахлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Акінфіевіч Хахлоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 ліпеня (2 жніўня) 1854(1854-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1919(1919-09-20) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1879—1886, 1889—1900
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Акі́нфіевіч Хахло́ў (руск.: Павел Акинфиевич Хохлов; 21 ліпеня (2 жніўня) 185420 верасня 1919, Масква) — рускі оперны і канцэртны спявак (барытон), прадстаўнік рускай класічнай школы. Заслужаны артыст Імперскіх тэатраў (1900)[2].

Нарадзіўся на сядзібе паблізу сяла Вусце Спаскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Пензенскай вобласці Расіі). У дзяцінстве вучыўся на фартэпіяна, скрыпцы, гітары. У 1878 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1873—1875 гг. браў урокі спеваў у Ю. Арнольда, у 1875—7189 гг. вучыўся ў А. Аляксандравай-Кочатавай, у 1880 г. удасканальваў вакальнае мастацтва ў Д. Ранконі, Ф. Варэзі ў Мілане[2].

У лютым і сакавіку 1879 г. дэбютаваў у Вялікім тэатры(оперы «Фауст» Ш. Гуна і «Трубадур» Д. Вердзі). У Вялікім тэатры П. А Хахлоў выступаў да 1881 і ў 1882—1886, 1889—1900[2] гг. У 1881 і 1887—1888 гг. саліст Марыінскага тэатра. У 1889 годзе гастраляваў у Празе. Таксама выступаў у Італіі і Францыі. У 1902 годзе даў развітальны бенефіс у Вялікім тэатры (два спектаклі «Яўген Анегін» з удзелам Н. Салінай, Л. Сабінава і Ф. І. Шаляпіна)[2].

У 1900 годзе П. А. Хахлоў вярнуўся на радзіму ў Спаскі павет. Займаўся грамадскай дзейнасцю. У якасці старшыні земскай управы займаўся пытаннямі медыцыны і народнай асветы. У 1915 г. абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У 1917 г. П. А. Хахлоў пераехаў у Маскву, працаваў у Рабоча-сялянскай інспекцыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Рэпертуар П. А. Хахлова налічвае 30 партый[2]. Сярод іх:

і інш.

Спявак таксама часта выступаў у сімфанічных канцэртах у Маскве, Пецярбургу, Разані, Яраслаўлі, Туле, Тамбове, Смаленску і іншых гарадах Расіі. Выконваў рамансы Глінкі, Чайкоўскага, Шуберта, арыі з опер, рускія народныя песні. Прымаў удзел у дабрачынных канцэртах[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У доме-музеі П. І. Чайкоўскага ў Кліну захоўваецца альбом з матэрыяламі пра творчасць П. А. Хахлова[2].
  • Быў выпушчаны паштовы канверт з партрэтам спевака[2].
  • У 1966 годзе у Політэхнічным музеі ў Маскве былі знойдзены грамафонныя пласцінкі з запісамі рамансаў у выкананні спевака[2].

Зноскі

  1. Хохлов Павел Акинфиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  2. а б в г д е ё ж з Хохлов Павел Акинфиевич Архівавана 14 жніўня 2014. // Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 563. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]