Перайсці да зместу

Паветраны таран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плакат часоў Першай сусветнай вайны «Подзвіг і гібель лётчыка Несцерава»
Паштовая марка СССР, прысвечаная начному тарану Віктара Талаліхіна
Помнік на месцы падзення самалётаў у выніку тарана Несцерава. Глынск, Львоўская вобласць, Украіна

Паветраны тара́н[1] — тактычны прыём паветранага бою.

Паветраны таран заключаецца ў нанясенні пашкоджанняў самалёту праціўніка ўдарам фюзеляжа, крыла, паветранага вінта і іншымі часткамі самалёта, які атакуе. Магчымы таксама таран наземнага або надводнага аб’екта (карабля). Звычайна таран выконваецца пасля выкарыстання ўсяго боекамплекта ўзбраення самалёта. Паветраны таран з’яўляецца найвышэйшай праявай мужнасці і волі лётчыка[2].

Першы паветраны таран здзейсніў у час Першай сусветнай вайны рускі лётчык П. М. Несцераў 8 верасня 1914 года. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны тараніў нямецкі самалёт над Брэстам савецкі лётчык-знішчальнік П. С. Рабцаў[1]. Першы начны таран здзейсніў 28 кастрычніка 1937 года ў Іспаніі савецкі лётчык Я. М. Сцяпанаў[2]. Начны таран у жніўні 1941 года на подступах да Масквы здзейсніў Віктар Талаліхін. Адзіны лётчык-знішчальнік, які здзейсніў у паветраных баях 4 тараны, Б. І. Коўзан. У час Другой сусветнай вайны лётчыкі наносілі таранныя ўдары па караблях, наземнаму транспарту праціўніка. Прыкладам такога тарана з’яўляецца подзвіг экіпажа самалёта М. Ф. Гастэлы.

Першы паветраны таран на рэактыўным самалёце МіГ-21СМ здзейсніў савецкі лётчык Г. М. Елісееў 28 лістапада 1973 года[2] пры прадухіленні парушэння Дзяржаўнай граніцы СССР іранскім самалётам.

Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран

Вонкавыя відэафайлы
Иду на таран. Дакументальны фільм тэлестудыі карпарацыі Роскосмас, 2012.