Перайсці да зместу

Паморскае ваяводства (1945—1950)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паморскае ваяводства
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1945
Дата скасавання 1950
Плошча
  • 20 059 км²
Паморскае ваяводства на карце

Паморскае ваяводства (польск.: Województwo pomorskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 19451950 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Торунь (1945), а пасля Быдгашч (1945—1950).

Ахоплівала тэрыторыю сучаснага Куяўска-Паморскага ваяводства і фрагменты сучасных Паморскага і Велікапольскага ваяводстваў. Арганізацыя ваяводскага ўпраўлення была распачата 2 лютага 1945 года першапачаткова ў Торуні. 2 сакавіка 1945 года на ўрадавым узроўні было прынята рашэнне аб пераводзе сядзібы ваяводства і яе далейшай арганізацыі ў Быдгашчы. Такое рашэнне было абумоўлена ўлікам дыспрапорцыі сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу двух гарадоў, у тым ліку колькасці насельніцтва, якое павінна было стаць базай для новай улады. Асобныя ўстановы былі пераведзены з красавіка па ліпень 1945 года. Торуню ў якасці кампенсацыі гарантавалася вядучая роля ў культуры і адукацыі рэгіёна. Гэта знайшло адлюстраванне ў перасяленні туды польскіх супрацоўнікаў былога Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя ў 1945 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]