Панасюкі
Выгляд
Вёска
Панасюкі
|
Панасюкі́[4] (трансліт.: Panasiuki, руск.: Панасюки) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзмітровіцкага сельсавета. У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Панасюкі месцяцца за 200 м на паўночны захад ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» (Р98), за 200 м на паўднёвы захад ад ракі Палічна, за 29 км на паўночны захад ад Каменца, за 63 км на поўнач ад Брэста, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.
У вёсцы 13 гаспадарак, 16 жыхароў (2005)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- сярэдзіна XIX ст.: вёска, дзяржаўная ўласнасць.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 135 рэвізскіх душ.
- пачатак XX ст.: вёска ў Белавежска-Аляксандраўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
- 1905: 230 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы. У вёсцы 149 чалавек, 34 гаспадарак[5].
- 1939: у выніку Пакта Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: у Бялоўскім сельсавеце Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
- 1941—1945: у 1941 годзе нямецкія захопнікі расстралялі ў вёсцы настаўніка і дэпутата сельсавета, мясцовых жыхароў. Цягам Другой сусветнай вайны на франтах загінулі і прапалі без вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1945: у Камянецкім раёне.
- 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
- 1954: у складзе Ражкоўскага сельсавета.
- 1959: у складзе Дзмітравіцкага сельсавета.
- 1960: 143 жыхары.
- 1970: 92 жыхары, у саўгасе імя Дзімітрава.
Зноскі
- ↑ Ражкоўка . Фотапланета (11 снежня 2012).
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 73
- ↑ Почтовые индексы ўлиц деревни Панасюки (руск.). Каменецкий район. Белпошта (11 снежня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 73.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Надвор'е ў Панасюках