Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў
Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў | |
---|---|
італ.: Università per stranieri di Perugia | |
Арыгінальная назва | італ.: Università per stranieri di Perugia |
Дэвіз | лац.: Antiquam Exquirite Matrem |
Заснаваны | 1925 |
Рэктар | Стэфанія Джаніні[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Перуджа |
Сайт | unistrapg.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў (італ.: Università per stranieri di Perugia) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Перуджа.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ўніверсітэта пачалася ў 1921 годзе, калі юрыст Астар Лупатэлі заснаваў курсы «Высокая культура» для замежных студэнтаў з мэтай распаўсюджвання ведаў аб Італіі за мяжой, паказу яе гісторыі і мастацкіх прыгажосцяў.
У 1925 годзе каралеўскім указам ад 29 кастрычніка было афіцыйна санкцыянавана нараджэнне «Каралеўскага італьянскага ўніверсітэта для іншаземцаў». Тагачасная нацыяналістычная палітычная эліта Італіі спрыяла яго нараджэнню з прапагандысцкімі намерамі «зацвердзіць перавагу італьянскай культуры ў свеце».
Універсітэт структуруе сваю адукацыйную дзейнасць у адзіны дэпартамент — гуманітарных і сацыяльных навук.
Нягледзячы на тое, што ўніверсітэт спецыялізуецца на выкладанні і распаўсюджванні італьянскай мовы і культуры сярод іншаземцаў, ён таксама прапануе навучанне і італьянскім студэнтам, якія хочуць у будучым выкладаць італьянскую культуру і мову як замежную.
Зноскі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перуджыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы