Перайсці да зместу

Плюшчай прамы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плюшчай прамы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sparganium erectum L. s. l., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505301
NCBI  767568
EOL  252856
GRIN  t:316417
IPNI  836758-1
TPL  kew-266057

Плюшчай прамы (Sparganium erectum) — шматгадовая водная і балотная травяністая расліна, від роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).

Плюшчай прамы, плюшчай галінасты, кардоўнік, плюшчэй, піскунец[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло прамое, раўнамерна аблісцвенае, слабае, лёгка перамяшчаецца вадой, 25—150 см вышынёй.

Лісце чарговае, без язычкоў, лінейнае, суцэльнае, суцэльнакрайняе, 5—15 мм шырынёй, знізу з вострым выступаючым кілем. Падоўжныя жылкі светлыя, прасвечваюць, папярочныя перамычкі цёмныя.

Суквецце звычайна скарочанае, пазбаўленае нармальна развітога лісця, галінаванае, складаецца з 1—4 збліжаных шарападобных галовак тычынкавых кветак і 10—20 сядзячых (або на ножках) галовак песцікавых кветак. Галоўкі песцікавых кветак маюць памеры да 20 мм у дыяметры. Кветкі аднаполыя, пагружаныя ў ваду, плаваюць на паверхні або прыўзняты над вадой. Калякветнік складаецца з 5—6 дробных шчыльных цёмных лускападобных лісточкаў. Тычынак тры, песцік адзін. Лычык значна даўжэй слупка.

Плады, у сукупнасці ўтвараюць жорсткія, калючыя шарападобныя галоўкі, — зялёныя, пазней цямнейшыя, зваротнапірамідальныя, уверсе рэзка пераходзячыя ў носік, размешчаны на ножцы. Даўжыня іх 5—10 мм, шырыня 3—6 мм.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Плюшчай прамы распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, у зоне ўмеранага клімату ў Еўропе і Азіі. Натуралізаваўся ў Аўстраліі.

У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Еўрапейскай часткі, у тым ліку на Паўночным Каўказе, і ў паўднёвай палове Сібіры, дасягаючы на ўсходзе Іркуцкай вобласці[6].

Расце на плыткаводдзях або па берагах азёр і рэк, па лугавым балотах, а таксама ў дрэнажных канавах, кюветах і кар’ерах.

Цвіценне ў Еўрапейскай частцы Расіі ў чэрвені — ліпені. Плады паспяваюць ліпені — жніўні. Размножваецца і распаўсюджваецца насеннем.

Прадстаўлены некалькімі падвідамі, нярэдка ўзводзяцца ў ранг віду, адрозніваюцца ў асноўным па форме і памерах пладоў[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sparganium ramosum
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. а б Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 53. Sparganium erectum L. s. l. — Ежеголовник прямой // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 133. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Ежеголовник прямой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)