Праспект Машэрава (Брэст)
Машэрава праспект Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 3,5 км |
Ранейшыя назвы | вуліца Маскоўская |
Назва ў гонар | Пётр Міронавіч Машэраў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспект Машэрава (руск.: проспект Машерова; былая вуліца Маскоўская) — галоўны гарадскі дыяметр і асноўная транспартная магістраль горада Брэста, перасякае яго з паўднёвага захаду на ўсход, паралельна р. Мухавец. Даўжыня 8,5 км, на ўсходзе пераходзіць у шашу Брэст — Масква. У сучасных межах сфарміравалася да 1965 г. Звязвае Маскоўскі і Ленінскі раёны. Прасторава звязвае мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», зону гарадскога цэнтра ў раёне вуліц Леніна і Савецкай з прамысловым раёнам на рагу з вул. Піянерскай, жылым раёнам Усход і выходзіць на Мінскую шашу.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентаваны з захаду на ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Зубачова, з поўначы прымыкаюць вуліцы Веры Харужай і Камуністычная, перасякае вуліцы Леніна, Карла Маркса, 17 верасня, Савецкую, з поўначы прымыкае вуліца Карбышава, далей перасякае бульвар Касманаўтаў, вуліцу Кірава, з поўначы прымыкаюць вуліцы Халтурына і Нафтавая, з поўдня — вуліцы МАДРа, Малая, Чырвонасцяжная, пасля скрыжавання з чыгуначнымі пуцямі пераходзіць у Маскоўскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 3,5 км.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць маштабныя суадносіны шырыні і профілю магістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне будынкаў адміністрацыйных, культурна-побытавых, жылых, навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў.
Складаецца з чатырох участкаў, якія вылучаюцца гісторыяй узнікнення і архітэктурным абліччам: заходняга (ад крэпасці да вул. Леніна; рэгулярнай забудовы не мае), цэнтральнага (ад вул. Леніна да Кобрынскага мосту; гістарычны цэнтр вуліцы), участка ад Кобрынскага мосту да вул. Піянерскай (забудова пачатку XX ст., аднапавярховая сядзібнага тыпу) і ўсходняга (ад вул. Піянерскай да пераходу ў шашу Брэст — Масква).
Кампазіцыя забудовы заходняй часткі, якую ўтвараюць пяціпавярховыя жылыя дамы, завяршаецца на рагу з вул. Леніна скверам з помнікам савецкім пагранічнікам (1972 г., скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў). Архітэктурны ансамбль склаўся на рагу з вуліцамі 17 Верасня і Савецкай, дзе пабудаваныя атэль «Інтурыст», гандлёвы цэнтр, васьміпавярховы будынак вытворча-тэхнічнага ўпраўлення сувязі.
На рагу з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі створаны другі кампазіцыйны вузел з дзевяціпавярховым жылым домам з крамай «Адзенне», бюстам двойчы Героя Савецкага Саюза П. I. Клімука (1978 г., скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).
У 1960—1970-я гады на тэрыторыі, абмежаванай праспектам Машэрава, вуліцамі Я. Купалы і Піянерскай, пастаўленыя будынкі ўсходняга прамысловага вузлу. З 1967 г. забудоўваецца новы жылы раён Усход (архітэктары В. Анікін, А. Кудзіненка, П. Лагуноўская), які ўключае сем мікрараёнаў і грамадскі цэнтр. Забудову мікрараёнаў з паўночнага боку вуліцы фармуюць вышынныя акцэнты дваццаціпавярховых жылых дамоў з маналітнага жалезабетону ў пачатку, сярэдзіне і канцы магістралі, дзевяціпавярховыя жылыя дамы, пластыку фасадаў якіх узбагачаюць вынесеныя наперад двухпавярховыя аб'ёмы прадпрыемстваў культурна-побытавага прызначэння (архітэктары Р. Шылай, Анікін, А. Ляшук). Важным кампазіцыйна-планіровачным элементам жылога раёна Усход з'яўляецца комплекс Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, да якога з боку ракі прымыкае студэнцкі гарадок з водна-спартыўным комплексам. На рагу з Партызанскім праспектам пабудаваны трохпавярховы Палац культуры аблсаўпрофа з заламі на 653 і 400 месцаў (1980 г., арх. Г. Чысцякоў)
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 15 — гасцініца «Інтурыст» (1975, арх. Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, Л. Лукомская).
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 30 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 32 — будынак (сярэдзіна XIX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000018
- № 34 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 42 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 44 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 48 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 50 — двухпавярховы будынак. Рэстаўраваны ў 2001 годзе па праекце архітэктара У. Н. Казакова[1]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 52 — двухпавярховы будынак. (2014, архітэктар У. Н. Казакоў)[1]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 54 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 75 корпус 1 — будынак выдавецтва газеты «Заря» (1980, архітэктары В. Арсеньеў, А. Казюкоў)[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[3][4].
Зноскі
- ↑ а б Казаков Владимир Нахимович
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ 19 ОБВИНЯЕМЫХ И 37 ПОДОЗРЕВАЕМЫХ. «ВОДОМЕТНЫЙ ПЕРЕКРЕСТОК» В БРЕСТЕ — ЧТО ИЗВЕСТНО ПО УГОЛОВНОМУ ДЕЛУ Архівавана 20 студзеня 2021. // BINKL.by
- ↑ В Google карты добавили Перекресток водометный в Бресте // Пикабу
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Машэрава (Брэст)