Пясты
Пя́сты (польск.: Piastowie) — першая польская княжацкая і каралеўская дынастыя. Легендарным заснавальнікам дынастыі быў селянін Пяст.
Першы гістарычна пэўны князь дынастыі Пястаў — Мешка I (каля 960—992). Яго сын Баляслаў I Храбры незадоўга да смерці прыняў каралеўскі тытул (1025), аднак большасць яго пераемнікаў таксама насіла тытул князя. У канцы XI ст. старажытнапольская дзяржава распалася на некалькі ўдзелаў, якімі валодалі розныя галіны Пястаў. Старэйшая, якая валодала Кракавам, лінія Пястаў спынілася ў 1370 годзе са смерцю караля Казіміра III Вялікага, пасля чаго прастол перайшоў да прадстаўніка Анжуйскай дынастыі Людовіка I Вялікага. У Мазовіі Пясты кіравалі да 1526 года, у сілезскіх княствах — да 1675 года. Адзін з каралёў Русі, Юрый II Баляслаў, таксама належаў да дынастыі Пястаў.
У XVII—XVIII стагоддзях пры абранні каралёў у Польшчы «пястам» называўся кандыдат на прастол — паляк (хоць фактычна і не заўсёды быў ім, напрыклад, Міхал-Карыбут Вішнявецкі — Гедзімінавіч родам з літоўскай Валыні).
Пералік кіраўнікоў
[правіць | правіць зыходнік]- Земавіт (кіраваў у IX—X стст.) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў
- Лешак (IX—X стагоддзя) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў
- Земамысл (IX—X стагоддзя) — гістарычнасць пастаўлена пад сумнеў
- Мешка I (кіраваў у 960—992)
- Баляслаў I Храбры (992—1025)
- Мешка II Ламберт (1025-1031)
- Безпрым (1031)
- Казімір I Аднаўляльнік (1034—1058)
- Баляслаў II Смелы (1058—1079)
- Уладзіслаў I Герман (1079—1102)
- Збігнеў і Баляслаў III Крывавусты (1102—1107)
- Баляслаў III Крывавусты (1107—1138)
- Уладзіслаў II Выгнаннік (1138—1146)
- Баляслаў IV Кучаравы (1146—1173)
- Мешка III Стары (1173—1177)
- Казімір II Справядлівы (1177—1194)
- Лешак Белы і Уладзіслаў III Танканогі (1194—1202)
- Уладзіслаў III Танканогі (1202)
- Лешак Белы (1202—1210)
- Мешка I Крываногі (1210—1211)
- Лешак Белы (1211—1227)
- Уладзіслаў III Танканогі (1228)
- Конрад Мазавецкі (1229—1232)
- Генрых Барадаты (1232—1238)
- Генрых II Набожны (1238—1241)
- Конрад Мазавецкі (1241—1243)
- Баляслаў V Сарамлівы (1243—1279)
- Лешак Чорны (1279—1288)
- Генрых IV Пробус (1288—1290)
- Пшэмысл II (1290—1291)
- Уладзіслаў Лакеток (1306—1333)
- Казімір III Вялікі (1333—1370)