Перайсці да зместу

Лешак Белы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лешак Белы
Leszek Biały
Партрэт працы Яна Матэйкі
Партрэт працы Яна Матэйкі
Князь Польшчы (Кракава)
1194 1198
Папярэднік Казімір II Справядлівы
Пераемнік Мешка III Стары
Князь Польшчы (Кракава)
1199 1199
Папярэднік Мешка III Стары
Пераемнік Мешка III Стары
Князь Польшчы (Кракава)
1206 1210
Папярэднік Уладзіслаў III Танканогі
Пераемнік Мешка IV Раціборскі
Князь Польшчы (Кракава)
1211 1227
Папярэднік Мешка IV Раціборскі
Пераемнік Уладзіслаў III Танканогі

Нараджэнне 1184 ці 1185
Смерць 24 кастрычніка 1227(1227-10-24)
Гонсава
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Казімір II Справядлівы
Маці Алена Зноемская
Жонка Гржыміслава
Дзеці Саламея, Баляслаў V Сарамлівы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ле́шак Бе́лы (польск.: Leszek Biały; каля 1184 — 23 лістапада 1227, Гансава) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Унук Баляслава Крывавустага, сын Казіміра II Справядлівага і Алены Зноемскай, брат Конрада I Мазавецкага. Князь мазавецкі 11941200, куяўскі 11991200 гадах, сандамірскі з 1200 і кракаўскі ў 11941198, 1199, 12061210 гадах і з 1211 года.

З 1195 года яго саюзнікам быў галіцка-валынскі князь Раман Мсціславіч, які прыйшоў яму на дапамогу ў бітве на Мазгаве, у якой быў пераможаны Мешка Стары. У 1199 годзе Лешак дапамог Раману ў баях за Галіч. У 1205 годзе Лешак, аднак, пасварыўся з саюзнікам. Раман чакаў перамоў з Лешакам, аднак той нечакана напаў і перамог яго ў бітве пры Завіхосце. У гэтай бітве Раман загінуў.

Актыўна ўмешваўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу ў Галіцка-Валынскам княстве. Разам з венграмі выгнаў з княства Ігаравічаў (1211), спрыяў прыходу да ўлады ў Валынскам княстве Раманавічаў (1215). Пасля разрыву з Андрэем II Венгерскім запрасіў наўгародскага князя Мсціслава Удатнага да ўмяшання ў барацьбу за галіцкі прастол, і пасля беспаспяхова змагаўся супраць яго.

Лешак Белы быў забіты ў Гонсаве пры сустрэчы са Святаполкам Паморскім і яго саюзнікам Уладзіславам Адонічам і пахаваны ў Кракаве. Яго жонкай была дачка Аляксандра Усеваладавіча (па летапісе — Інгвара Яраславіча) Грэміслава (c 1207). Меў дваіх дзяцей: Саламею (выдадзена замуж за венгерскага князя Коламана) і сына, Баляслава (стаў спадчыннікам бацькі на кракаўскім прастоле праз 14 гадоў пасля яго гібелі).

Зноскі