Пшэмысл II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пшэмысл II
Przemysł II
Пшэмысл II. Малюнак Яна Матэйкі
Пшэмысл II. Малюнак Яна Матэйкі
POL Przemysł II 1295 COA.svg
31-ы Князь Польшчы
1290 — 1291
Папярэднік Генрых IV Пробус
Пераемнік Вацлаў II Чэшскі
4-ы Кароль Польшчы
1295 — 1296
Пераемнік Вацлаў II Чэшскі

Нараджэнне 14 кастрычніка 1257(1257-10-14)
Познань
Смерць 8 лютага 1296(1296-02-08) (38 гадоў)
Рагозьна
Месца пахавання Кафедральны сабор св. Станіслава і Вацлава на Вавелі
Род Пясты
Бацька Пшэмысл I (pl)
Маці Эльжбета Вроцлаўская (pl)
Жонка Людгарда Мекленбургская (pl)
Рыкса Шведская
Малгажата Брадэнбургская (pl)
Дзеці Эльжбета Рыкса
Веравызнанне каталіцызм
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пшэмысл II або Пшэмыслаў II (польск.: Przemysł (aw) II, лац. Primislaus, 14 кастрычніка 1257, Познань — 8 лютага 1296, Рагозьна) — герцаг Вялікай Польшчы ў Познані з 1273, герцаг Вялікай Польшчы ў Калішы з 1279, герцаг малой Польшчы ў Кракаве ў 1290—1291 гадах, герцаг Усходняга Памор’я з 1294 і кароль Польшчы з 1295.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З дынастыі Пястаў, сын познанскага князя Пшэмысла I (1220/21-1257). Пасля смерці бацькі выхоўваўся пры двары свайго дзядзькі, калішскага князя Баляслава Набожнага. У 1279 годзе атрымаў у спадчыну яго ўдзел, пасля чаго падпарадкаваў сабе ўсю Вялікую Польшчу. Падтрымліваў уроцлаўскага князя Генрыка IV, аднак у 1281 годзе разам з шэрагам іншых князёў быў узяты ў палон ім на з’ездзе ў Барычы. У абмен на вызваленне саступіў Генрыку IV Рудскую (Вялюньскую) зямлю (размяшчалася паміж Сілезіяй і Малой Польшчай), у 1284 годзе перадаў яму таксама Алабоцкую акругу (усе тэрыторыі вернуты ў 1287 годзе). У 1282 годзе ў Кэмпне ўсходнепаморскі князь Мсцівой II абвясціў Пшэмысла II сваім спадчыннікам. У 1287 годзе ў Слупску заключыў з Мсцівоем II і паморскім князем Багуславам IV дагавор аб узаемадапамозе, накіраваны супраць Брандэнбурга. У 1289 годзе ў складзе вялікапольска-куяўска-мазавецкай кааліцыі ўдзельнічаў у выгнанні з Кракава сілезскіх князёў, але затым заключыў перамір’е з Генрыкам IV, што дазволіла таму зноў заняць кракаўскі сталец. У 1290 годзе па завяшчанні Генрыка IV атрымаў правы на Кракаў, але зацвердзіцца ў ім не змог. Пакідаючы Кракаў, забраў каралеўскія рэгаліі. У 1291 годзе за грашовую кампенсацыю прызнаў пераход Малой Польшчы пад уладу чэшскага караля Вацлава II. Пасля смерці Мсцівоя II у 1294 годзе пад уладу Пшэмысла II перайшло Памор’е. 26 чэрвеня 1295 года ў Гнезне каранаваны як польскі кароль. Забіты, згодна з сярэднявяковымі хронікамі, людзьмі, падасланымі маркграфам Брандэнбурга. Са смерцю Пшэмысла II перапынілася мужчынская лінія вялікапольскіх Пястаў.