Рамейкі (Карэліцкі раён)
Вёска
Рамейкі
|
Раме́йкі[1] (трансліт.: Ramiejki, руск.: Рамейки) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Rameika. Аснова Ram- звязаная з літоўскім ramus "спакойны", яна выкарыстоўваецца і ў двухасноўных імёнах.
На Наваградчыне былі яшчэ адны Рамейкі (цяпер не існуюць) — цераз Карэлічы, каля Шчорсаў, верагодна ў сувязі з адным і тым ж носьбітам імя Рамейка.
Імя Рамейка згадваецца ўжо толькі ў форме імя па-бацьку ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у асобным спісе наваградскіх баяраў, якія "людзей не маюць, таму самі да службы маюць ехаці", запісаныя "Пашко Ромеиковичъ", "Михалко Ромеикович", "Дашко Ромеикович"[2].
Побач з Рамейкамі — Трасейкі і Насейкі, а ў бок Дзятлава — Данейкі, Ліжэйкі, Цяцейкі, Жадзейкі, усе ад адпаведных аднаасноўных імёнаў з іменным пашыральнікам -eik-.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага . Кн. 523. Кн. публічных спраў 1. Мінск, 2003. С. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх