Перайсці да зместу

Данейкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Данейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204854006
Данейкі на карце Беларусі ±
Данейкі (Беларусь)
Данейкі
Данейкі (Брэсцкая вобласць)
Данейкі

Дане́йкі[1] (трансліт.: Daniejki, руск.: Данейки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 107 жыхароў, 57 гаспадарак (2005).

Ад імя Daneika адпаведнае адыменнае літоўскае прозвішча Daneika, тапонім Daneikiai.

Таго ж паходжання былы тапонім Данейкаўшчына (адна был ля Падароску, другая – цераз Нёман ля Тракеляў).

Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з XVI ст. У 1567 годзе ўласнасць шляхцічаў Я. Івановіча, Ж. Якубовіча і Л. Пятровіча, якія выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)