Раўкета (рака)
Выгляд
Раўкета | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Басейн | 87 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Раўкета |
• Вышыня | 146,9 м |
• Каардынаты | 55°25′34,76″ пн. ш. 26°32′30,66″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзісна |
• Месцазнаходжанне | за 600 м ад вёскі Германоўшчына |
• Вышыня | 128 м |
• Каардынаты | 55°19′55,99″ пн. ш. 26°36′53,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Раўке́та, Раўкота (літ.: Raukėta) — рака ў Ігналінскім раёне Літвы і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзісна.
Даўжыня ракі 16 км, з іх 9 км у Браслаўскім раёне[1]. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Бярэ пачатак у возеры Раўкета[2] на тэрыторыі Літвы. Упадае ў Дзісну за 600 м на паўднёвы захад ад вёскі Германоўшчына (Браслаўскі раён). Рэчышча Раўкеты ў ніжнім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.
Зноскі
- ↑ Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- ↑ Informacija apie Ignalinos kraštą — Ežerai Архівавана 12 снежня 2013. (літ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.